Logo Polskiego Radia
Print

У Менску абрынулася сьцяна на "Інтэграле"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.02.2019 13:16
Ёсьць сьмяротныя ахвяры здарэньня.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixaby.com

У Менску на заводзе "Інтэграл" абрынулася частка будынка, які акурат цяпер дэмантуюць. Пры здарэньні загінулі людзі.

Будынак, які дэмантуюць, знаходзіцца на вуліцы Казінца на тэрыторыі завода. Адна са сьценак абвалілася на двух работнікаў. Як паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэта, 63-гадовы работнік загінуў на месцы здарэньня. Другі работнік памёр па дарозе ў лякарню.

На месцы здарэньня працуе сьледча-апратыўная група разам з супрацоўнікамі МНС, экспэртамі і міліцыі.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт