Logo Polskiego Radia
Print

У Гарадку рабочым ня плацяць заробак зь лістапада

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.02.2019 13:59
«Не дурыце галаву, не тэлефануйце мне на гэты тэлефон!» – адказаў кіраўнік райвыканкаму й кінуў трубку.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Гарадку рабочым ня плацяць заробак зь лістапада
Рабочыя ПМК-51 у Гарадку Віцебскай вобласьці не атрымліваюць заробак зь лістапада мінулага году. Людзі выходзяць на працу, але грошай ня бачаць. Адно з буйных будаўнічых прадпрыемстваў рэгіёна сёньня на мяжы закрыцьця.
Галоўнай прычынай заняпаду ПМК-51 мясцовыя жыхары называюць частую зьмену кіраўніцтва прадпрыемства.
На прадпрыемстве працавала 300 чалавек, цяпер засталося каля 70. За апошні год большасьць рабочых звольнілася й зьехала на заробкі за мяжу. Тых, хто застаўся працаваць, перавялі на няпоўны рабочы тыдзень. Каб выжыць у райцэнтры без заробкаў, людзі бяруць пазыкі.
Кіраўнік Гарадоцкага райвыканкаму Пётр Карабач, да якога зьвярнуліся журналісты «Эўрарадыё», адмовіўся размаўляць, нават не выслухаўшы пытаньне.
«Не дурыце галаву. Не тэлефануйце мне на гэты тэлефон!» – адказаў кіраўнік райвыканкаму й кінуў трубку.
Намесьніца дырэктара ПМК-51 Тацьцяна Турчанка паведаміла, што пытаньне па запазычанасьці будзе вырашанае на працягу двух тыдняў

Рабочыя ПМК-51 у Гарадку Віцебскай вобласьці не атрымліваюць заробак зь лістапада мінулага году. Людзі выходзяць на працу, але грошай ня бачаць. Адно з буйных будаўнічых прадпрыемстваў рэгіёна сёньня на мяжы закрыцьця.Галоўнай прычынай заняпаду ПМК-51 мясцовыя жыхары называюць частую зьмену кіраўніцтва прадпрыемства.

На прадпрыемстве працавала 300 чалавек, цяпер засталося каля 70. За апошні год большасьць рабочых звольнілася й зьехала на заробкі за мяжу. Тых, хто застаўся працаваць, перавялі на няпоўны рабочы тыдзень. Каб выжыць у райцэнтры без заробкаў, людзі бяруць пазыкі.

Кіраўнік Гарадоцкага райвыканкаму Пётр Карабач, да якога зьвярнуліся журналісты «Эўрарадыё», адмовіўся размаўляць, нават не выслухаўшы пытаньне.

«Не дурыце галаву, не тэлефануйце мне на гэты тэлефон!» – адказаў кіраўнік райвыканкаму й кінуў трубку.

Намесьніца дырэктара ПМК-51 Тацьцяна Турчанка паведаміла, што пытаньне па запазычанасьці будзе вырашанае на працягу двух тыдняў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт