Logo Polskiego Radia
Print

Урад Японіі выдзяляе Беларусі $100 тыс. на ахову здароўя

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.02.2019 14:30
Пасольства Японіі рэалізуе праграму "Карані травы — грантавая дапамога для праектаў па забесьпячэньні бясьпекі чалавека".
pixabay.com/Public Domain CC0

Урад Японіі прафінансуе тры новыя праекты ў ахове здароўя і сацыяльнай сфэры ў Беларусі

Урад Японіі прафінансуе тры новыя праекты ў ахове здароўя і сацыяльнай сфэры ў Беларусі больш чым на 100 тыс. даляраў. Падпісаньне кантрактаў на выдзяленьне гранту адбылося ў Менску 20 лютага.

У прыватнасьці Гомельскаму абласному клінічнаму анкалягічнаму дыспансеру выдзелена 75,3 тыс. даляраў на закупку апарата УГД. Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскага раёна атрымае 26 тыс. даляраў на набыцьцё аўтамабіля для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі магчымасьцямі. Сярэдняя школа № 2 у Століне зможа набыць вулічны трэнажорны комплекс коштам каля 8,5 тыс. даляраў.

Пасольства Японіі ў Беларусі рэалізуе праграму ўрада "Карані травы — грантавая дапамога для праектаў па забесьпячэньні бясьпекі чалавека" з 2004 года. У яе межах Японія вылучае гранты з мэтай дапамагаць людзям, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Раней сродкі вылучаліся толькі установам аховы здароўя. З пачатку дзеяньня праграмы агульная сума выдзеленых грантаў складае больш за 3,8 млн даляраў.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт