Logo Polskiego Radia
Print

У БХД скралі суполку «Ўкантакце»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.02.2019 13:26
На момант узлому падпісчыкамі старонкі БХД былі 1029 чалавек.
Foto: bchd.info

Невядомыя скралі суполку «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» у сацыяльнай сетцы «УКантакце». Гэта адбылося 23 лютага. Злачынцы выдалілі са старонкі ўсю інфармацыю, пазбавілі правоў усіх адміністратараў, а пасьля пачалі разьмяшчаць свае рэклямныя абвесткі. Цяпер там «Прогнозы, бонусы, промо коды».

БХД паведамляе, што не мае дачыненьня да гэтых абвестак.

Ужо ўвечары 23 лютага прадстаўнікі партыі зьвярнуліся ў службу тэхнічнай падтрымкі сацыяльнай сеткі «УКантакце» з просьбай дапамагчы вярнуць старонку і высьветліць падрабязнасьці ўзлому. Адказу пакуль не атрымалі. На момант узлому падпісчыкамі старонкі БХД былі 1029 чалавек.

euroradio.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт