Logo Polskiego Radia
Print

За пікет у Менску затрымалі актывістку Маю Навумаву

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.02.2019 14:01
26 лютага актывістка ўдзельнічала ў пікеце салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

За пікет у Менску затрымалі актывістку Маю Навумаву
26 лютага актывістка ўдзельнічала ў пікеце салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Раніцай 28 лютага каля Першамайскага раённага суду Менска міліцыянты затрымалі актывістку Маю Навумаву.
„Мяне павязуць у Цэнтральнае РУУС, будуць афармляць пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі”, — пасьпела паведаміць журналістам Мая Навумава.

Напярэдадні, 27 лютага, затрымалі яе сябра Леаніда Кулакова. Мая Навумава да вечара прачакала яго ў Першамайскім раённым судзе й раніцай зноў прыйшла туды, як яна сказала, на „вахту”.
„Сказалі, што тут сёньня судоў ня будзе, хутчэй за ўсё, у Цэнтральным раённым судзе”,— сказала Свабодзе Мая Навумава перад затрыманьнем.
Нагадаем, перад акцыяй на выхадзе з дому затрымалі ініцыятара акцыі Паўла Севярынца, а таксама Зьмітра Паліенку й Насту Гусеву.
Павел Севярынец 21 лютага заклікаў выйсьці на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі палітвязьняў Сьвятаслава Барановіча, Алеся Юркойця, Міхаіла Жамчужнага й іншых. Прычынай акцыі стаў перавод Барановіча з калёніі ў турму.
Як казаў Свабодзе Севярынец, форум „Свабоду палітвязьняў” вырашыў праводзіць такія акцыі да чэрвеня пад лёзунгам „Хочаце праводзіць Эўрапейскія гульні — выпускайце палітвязьняў!”.
Акцыя была несанкцыяваная.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт