Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе спыніць перасьлед Паўла Севярынца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.02.2019 13:43
Арганізацыя нагадвае, што Севярынец правёў на „сутках” больш за год, у зьняволеньні - чатыры з паловай гады.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе спыніць перасьлед Паўла Севярынца
Арганізацыя нагадвае, што Севярынец правёў на „сутках” больш за год, у зьняволеньні - чатыры з паловай гады.
Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе спыніць перасьлед Паўла Севярынца.
„Больш за 20 гадоў на пісьменьніка й грамадзкага дзеяча Паўла Севярынца аказваецца ціск, які выяўляецца: у пазбаўленьні волі, накладаньні штрафаў, канфіскацыі рукапісаў і ўмяшальніцтве ў прыватнае жыцьцё”, - гаворыцца ў лісьце, які распаўсюдзіла Рада арганізацыі.
Аўтары ліста сьцьвярджаюць, што Севярынец за 21 год грамадзка-палітычнай дзейнасьці больш за 120 разоў затрымліваўся міліцыяй і КДБ, атрымаў штрафаў на 15 тыс. даляраў. Агулам правёў падчас адміністрацыйных арыштаў на „сутках” больш за год, у зьняволеньні — чатыры з паловай гады. Неаднаразова быў прызнаны міжнароднымі й беларускімі праваабаронцамі палітычным вязьнем і вязьнем сумленьня.
„Шматгадовыя перасьлед і арышты Паўла Севярынца парушаюць права на выказваньне, падрываюць здароўе творцы й перашкаджаюць творчай дзейнасьці. У сувязі з гэтым мы заклікаем улады Беларусі спыніць перасьлед Паўла Севярынца”, — гаворыцца ў лісце Рады ПЭН-цэнтра.
Павел Севярынец — ляўрэат літаратурных прэмій Беларускага ПЭН-цэнтра: імя Алеся Адамовіча 2007 года й імя Францішка Аляхновіча 2014 году, прэміі „За свабоду думкі” імя Васіля Быкава 2008 года, у 2018 годзе з раманам „Беларусалім” (2017) увайшоў у шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца.
Палітыка затрымалі 26 лютага на выхадзе з дому за заклік да ўдзелу ў акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая прайшла на сталічнай Кастрычніцкай плошчы ўвечары. У ёй прынялі ўдзел каля дзясятка чалавек. Паводле інфармацыі праваабарончага сайта spring96.org, за ўдзел у акцыі былі затрыманыя Леанід Кулакоў, Арцём Чарняк, Вольга Нікалайчык, былы палітвязень Дзмітрый Паліенка, Анастасія Гусева й Мая Наумава.
Паводле інфармацыі жонкі Паўла Севярынца, ноч на 27 лютага ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Чакалася, што на наступны дзень яго будуць судзіць у судзе Фрунзенскага раёна, але гэтага не адбылося.
belapan.by/аз

Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе спыніць перасьлед Паўла Севярынца.„Больш за 20 гадоў на пісьменьніка й грамадзкага дзеяча Паўла Севярынца аказваецца ціск, які выяўляецца: у пазбаўленьні волі, накладаньні штрафаў, канфіскацыі рукапісаў і ўмяшальніцтве ў прыватнае жыцьцё”, - гаворыцца ў лісьце, які распаўсюдзіла Рада арганізацыі.

Аўтары ліста сьцьвярджаюць, што Севярынец за 21 год грамадзка-палітычнай дзейнасьці больш за 120 разоў затрымліваўся міліцыяй і КДБ, атрымаў штрафаў на 15 тыс. даляраў. Агулам правёў падчас адміністрацыйных арыштаў на „сутках” больш за год, у зьняволеньні — чатыры з паловай гады. Неаднаразова быў прызнаны міжнароднымі й беларускімі праваабаронцамі палітычным вязьнем і вязьнем сумленьня.

„Шматгадовыя перасьлед і арышты Паўла Севярынца парушаюць права на выказваньне, падрываюць здароўе творцы й перашкаджаюць творчай дзейнасьці. У сувязі з гэтым мы заклікаем улады Беларусі спыніць перасьлед Паўла Севярынца”, — гаворыцца ў лісце Рады ПЭН-цэнтра.

Павел Севярынец — ляўрэат літаратурных прэмій Беларускага ПЭН-цэнтра: імя Алеся Адамовіча 2007 года й імя Францішка Аляхновіча 2014 году, прэміі „За свабоду думкі” імя Васіля Быкава 2008 года, у 2018 годзе з раманам „Беларусалім” (2017) увайшоў у шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца.

Палітыка затрымалі 26 лютага на выхадзе з дому за заклік да ўдзелу ў акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая прайшла на сталічнай Кастрычніцкай плошчы ўвечары. У ёй прынялі ўдзел каля дзясятка чалавек. Паводле інфармацыі праваабарончага сайта spring96.org, за ўдзел у акцыі былі затрыманыя Леанід Кулакоў, Арцём Чарняк, Вольга Нікалайчык, былы палітвязень Дзмітрый Паліенка, Анастасія Гусева й Мая Наумава.

Паводле інфармацыі жонкі Паўла Севярынца, ноч на 27 лютага ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Чакалася, што на наступны дзень яго будуць судзіць у судзе Фрунзенскага раёна, але гэтага не адбылося.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт