Logo Polskiego Radia
Print

Дасье па лясным бортніцтве Беларусі й Польшчы адправяць на разгляд у ЮНЭСКА

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.02.2019 17:11
Гэта старажытны промысел палякі й беларусы плянуюць уключыць у Сьпіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА.
 Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: hansbenn/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дасье па лясным бортніцтве Беларусі й Польшчы адправяць на разгляд у ЮНЭСКА
Гэта старажытны промысел палякі й беларусы плянуюць уключыць у Сьпіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА.
Матэрыялы па элемэнце „Лясное бортніцтва Беларусі й Польшчы”, падрыхтаваныя экспэртамі дзьвюх краін, да 31 сакавіка будуць накіраваны ў сакратарыят Канвэнцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА - для ўключэньня ў Сьпіс нематэрыяльнай спадчыны, паведаміла намесьнік начальніка ўпраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Натальля Хвір.
У Беларусі элемэнт „Лясное бортніцтва Палесься” мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Гэта старажытны промысел, заснаваны на разьвядзеньні і ўтрыманьні лясных пчол у штучных дуплах - борцях, якія вырабляюцца й разьмяшчаюцца высока на дрэвах у лесе.
Лясное бортніцтва ўяўляе сабой шырокі пласт навыкаў і практык, якія датычацца ня толькі гэтага промыслу, а таксама вырабу неабходных прылад працы. Промысел быў распаўсюджаны яшчэ ў часы агульнаславянскага моўнага адзінства, распад якога адбыўся ў V-VI стагодзьдзях.
Зь цягам часу клясычнае бортніцтва стала прыходзіць у заняпад у выніку негатыўнага антрапагеннага ўзьдзеяньня на прыроду й разьвіцьця калоднага пчалярства. І калі ў Польшчы гэта традыцыя перарывалася й сёньня аднаўляецца, то ў Беларусі лясное бортніцтва захавалася ў асобных раёнах да гэтага часу.
Натальля Хвір нагадала, што ў 2018 годзе Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Беларусі папоўніўся трыма нематэрыяльнымі праявамі творчасьці чалавека й дванаццацьцю матэрыяльнымі культурнымі каштоўнасьцямі. У Рэпрэзэнтатыўны сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА быў уключаны элемэнт „Урачыстасьць у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай”. Адабрэньне Камітэта нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА атрымалі матэрыялы па элемэнце „Юр'еўскі карагод” в.Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласьці й пэрыядычныя справаздачы аб выкананьні Канвэнцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны па элемэнце „Калядныя Цары”.
Цяпер Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Беларусі налічвае 5577 аб'ектаў.
Прадстаўнік Міністэрства культуры таксама расказала, што рамонтна-рэстаўрацыйныя работы (этапы) у мінулым годзе былі завершаны на 115 аб'ектах, якія ўяўляюць сабой гісторыка-культурную каштоўнасьць, сярод якіх будынак музэя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве, Барысаглебская (Каложская) царква ў Горадні, стадыён „Дынама” ў Менску. Фінансаваньне праводзілася як з рэспубліканскага бюджэту, так і за кошт сродкаў фонду Прэзыдэнта па падтрымцы культуры й мастацтва. У гэтым годзе з рэспубліканскага бюджэту на рэстаўрацыю помнікаў спадчыны заплянавана выдзеліць каля Br4,4 млн, а са сродкаў фонду Прэзыдэнта - каля Br2,3 млн.
belta.by/аз

Матэрыялы па элемэнце „Лясное бортніцтва Беларусі й Польшчы”, падрыхтаваныя экспэртамі дзьвюх краін, да 31 сакавіка будуць накіраваны ў сакратарыят Канвэнцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА - для ўключэньня ў Сьпіс нематэрыяльнай спадчыны, паведаміла намесьнік начальніка ўпраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Натальля Хвір.

У Беларусі элемэнт „Лясное бортніцтва Палесься” мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Гэта старажытны промысел, заснаваны на разьвядзеньні і ўтрыманьні лясных пчол у штучных дуплах - борцях, якія вырабляюцца й разьмяшчаюцца высока на дрэвах у лесе.

Лясное бортніцтва ўяўляе сабой шырокі пласт навыкаў і практык, якія датычацца ня толькі гэтага промыслу, а таксама вырабу неабходных прылад працы. Промысел быў распаўсюджаны яшчэ ў часы агульнаславянскага моўнага адзінства, распад якога адбыўся ў V-VI стагодзьдзях.

Зь цягам часу клясычнае бортніцтва стала прыходзіць у заняпад у выніку негатыўнага антрапагеннага ўзьдзеяньня на прыроду й разьвіцьця калоднага пчалярства. І калі ў Польшчы гэта традыцыя перарывалася й сёньня аднаўляецца, то ў Беларусі лясное бортніцтва захавалася ў асобных раёнах да гэтага часу.

Натальля Хвір нагадала, што ў 2018 годзе Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Беларусі папоўніўся трыма нематэрыяльнымі праявамі творчасьці чалавека й дванаццацьцю матэрыяльнымі культурнымі каштоўнасьцямі. У Рэпрэзэнтатыўны сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА быў уключаны элемэнт „Урачыстасьць у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай”.

Адабрэньне Камітэта нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА атрымалі матэрыялы па элемэнце „Юр'еўскі карагод” в.Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласьці й пэрыядычныя справаздачы аб выкананьні Канвэнцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны па элемэнце „Калядныя Цары”.
Цяпер Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Беларусі налічвае 5577 аб'ектаў.

Прадстаўнік Міністэрства культуры таксама расказала, што рамонтна-рэстаўрацыйныя работы (этапы) у мінулым годзе былі завершаны на 115 аб'ектах, якія ўяўляюць сабой гісторыка-культурную каштоўнасьць, сярод якіх будынак музэя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве, Барысаглебская (Каложская) царква ў Горадні, стадыён „Дынама” ў Менску. Фінансаваньне праводзілася як з рэспубліканскага бюджэту, так і за кошт сродкаў фонду Прэзыдэнта па падтрымцы культуры й мастацтва. У гэтым годзе з рэспубліканскага бюджэту на рэстаўрацыю помнікаў спадчыны заплянавана выдзеліць каля Br4,4 млн, а са сродкаў фонду Прэзыдэнта - каля Br2,3 млн.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт