Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці затрымалі двух журналістаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.03.2019 11:32
Журналісты мяркуюць, што затрыманьне зьвязанае з тым, каб ізаляваць іх на час чарговай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.
youtube.com/screen

У Берасьці затрымалі двух журналістаў
Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава – журналісты «Белсату» па Берасьці і Берасьцейскай вобласьці былі затрыманыя. Журналістаў даставілі ў пастарунак для складаньня пратаколаў паводле арт. 22.9 КаАП (парушэньне закону аб СМІ).
Момант затрыманьня Мілана Харытонава транслявала ў жывым эфіры ў сацыяльнай сетцы Facebook. Журналісты мяркуюць, што затрыманьне зьвязанае з тым, каб ізаляваць іх на час чарговай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.
Нагадаем, кожную нядзелю берасьцечцы зьбіраюцца на галоўнай плошчы гораду, каб абмеркаваць праблему акумулятарнага заводу ды іншыя пытаньні. Людзі прыходзяць на плошчу без лёзунгаў, плякатаў ці транспарантаў, гутараць і кормяць купкі галубоў.
Як паведаміла Мілана Харытонава, цяпер яны знаходзяцца ў апорным пункце міліцыі. Але пратакол праваахоўнікі не складаюць, а проста паглядаюць на гадзіньнікі. «Тупа цягнуць час, каб мы не асьвятлялі пратэст супраць заводу», – кажа журналістка.


Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава – журналісты «Белсату» па Берасьці і Берасьцейскай вобласьці былі затрыманыя. Журналістаў даставілі ў пастарунак для складаньня пратаколаў паводле арт. 22.9 КаАП (парушэньне закону аб СМІ).

Момант затрыманьня Мілана Харытонава транслявала ў жывым эфіры ў сацыяльнай сетцы Facebook. Журналісты мяркуюць, што затрыманьне зьвязанае з тым, каб ізаляваць іх на час чарговай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Нагадаем, кожную нядзелю берасьцечцы зьбіраюцца на галоўнай плошчы гораду, каб абмеркаваць праблему акумулятарнага заводу ды іншыя пытаньні. Людзі прыходзяць на плошчу без лёзунгаў, плякатаў ці транспарантаў, гутараць і кормяць купкі галубоў.

Як паведаміла Мілана Харытонава, цяпер яны знаходзяцца ў апорным пункцеміліцыі. Але пратакол праваахоўнікі не складаюць, а проста паглядаюць на гадзіньнікі. «Тупа цягнуць час, каб мы не асьвятлялі пратэст супраць заводу», – кажа журналістка.

belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт