Logo Polskiego Radia
Print

Былы галоўны патолягаанат Менска атрымаў 7,5 гадоў узмоцненага рэжыму

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.03.2019 13:48
Агульная сума незаконнага грашовага ўзнагароджаньня перавысіла 425 тыс. рублёў.
Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

Былы галоўны патолягаанат Менска атрымаў сем з паловай гадоў узмоцненага рэжыму
Суд Ленінскага раёна Менска прыгаварыў былога начальніка Менскага патолягаанатамічнага бюро, 70-гадовага Аркадзя Пучкова да сямі з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і забаронай займаць кіруючыя пасады на працягу пяці гадоў. Прысуд абвясьціла судзьдзя Марына Запасьнік.
Пракурор Сьвятаслаў Вялікі падчас спрэчак 25 лютага запытаў для Пучкова 9 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыю маёмасьці з забаронай займаць кіруючыя пасады на працягу пяці гадоў.
Пучкоў прызнаны вінаватым па чч. 1, 2 і 3 арт. 430 КК (атрыманьне хабару ў буйным і асабліва буйным памеры). Крымінальная справа Пучкова слухалася ў судзе Ленінскага раёна Менска з 22 студзеня.
Пучкоў часткова прызнаў віну. Агульная сума незаконнага грашовага ўзнагароджаньня перавысіла 425 тыс. рублёў. Грошы, атрыманыя незаконным шляхам, Пучкоў выплаціў да суду і падчас судовага сьледзтва. Паводле зьвестак БелаПАН, частка шкоды пагашалася за кошт продажу нерухомасьці, якая належала Пучкову і яго дочкам.
Як паведамлялася раней, у ходзе расьсьледаваньня ўстаноўлены 24 эпізоды супрацьпраўнай дзейнасьці Пучкова. Па дадзеных абвінавачваньня, адразу некалькі прадпрымальнікаў плацілі Пучкову за магчымасьць перавозіць целы памерлых з морга патолягаанатамічнага бюро да месцаў пахаваньня, гандляваць у краме бюро сваёй прадукцыяй: трунамі, крыжамі, вянкамі і кошыкамі. Пракурор падкрэсьліў у спрэчках, што прадпрымальнікі плацілі Пучкову за права ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць.
https://naviny.by/new/20190304/1551698901-byvshiy-glavnyy-patologoanatom-minska-poluchil-9-let-usilennogo-rezhima

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт