Logo Polskiego Radia
Print

„Белавія” праводзіць акцыю для трансфэрных пасажыраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.03.2019 16:11
Спэцыяльная прапанова дзейнічае з 5 па 12 сакавіка для падарожжаў, якія будуць зьдзяйсьняцца з 5 сакавіка па 25 красавіка.
Белавія EW-366PA, Боінг 737-31SБелавія EW-366PA, Боінг 737-31SАўтар: Anna Zvereva from Tallinn, Estonia - Belavia, EW-366PA, Boeing 737-31S, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=65004670

„Белавія” праводзіць акцыю для трансфэрных пасажыраў
Спэцыяльная прапанова дзейнічае з 5 па 12 сакавіка для падарожжаў, якія будуць зьдзяйсьняцца з 5 сакавіка па 25 красавіка.
Авіякампанія „Белавія” праводзіць акцыю для трансфэрных пасажыраў. Кошт квіткоў складзе 50% ад мінімальнага транзытнага тарыфу па маршруце туды-зваротна плюс таксы й зборы.
Спэцыяльная прапанова дзейнічае з 5 па 12 сакавіка для падарожжаў, якія будуць зьдзяйсьняцца з 5 сакавіка па 25 красавіка. Яна распаўсюджваецца толькі на транзытныя пералёты рэйсамі авіякампаніі са стыковачным пунктам у Менску (напрыклад, Казань — Менск — Прага — Менск — Казань). Максымальны тэрмін знаходжаньня ў пункце прызначэньня — 1 месяц. Прапанова дзейнічае толькі для палётаў туды-назад, на квіткі ў адзін бок яна не распаўсюджваецца.
У „Белавія” падкрэсьлілі, што зьмены часу й даты вылету забароненыя. Выкарыстаньне білета абавязкова ў адпаведнасьці з чарговасьцю маршруту, пачынаючы зь першага аэрапорта адпраўленьня, названага ў білеце. Пры невыкарыстаньні квітка на адным з участкаў месца анулююцца па ўсім далейшым маршруце, і пасажыр ня будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных яго ўчастках. У гэтым выпадку выплачаная сума пасажыру ня вяртаецца.
nn.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт