Logo Polskiego Radia
Print

У Менску дамовіліся пра спыненьне агню на Данбасе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2019 13:03
Прадстаўнік Украіны Яўген Марчук: рэжым цішыні плянуецца ўвесьці бестэрмінова.
ДанбасДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net

У Менску дамовіліся пра спыненьне агню на Данбасе
Прадстаўнік Украіны Яўген Марчук: рэжым цішыні плянуецца ўвесьці бестэрмінова.
У Менску на паседжаньні падгрупы па бясьпецы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе бакі дамовіліся пра спыненьне агню ў зоне баявых дзеяньняў з паўночы 8 сакавіка.
Пра гэта заявіў прадстаўнік Украіны Яўген Марчук.
„Мы дамовіліся і ўсе бакі пагадзіліся, што запускаецца рэжым цішыні. Але, каб не было занадта вялікіх ілюзій – пакуль ня будзе гарантый з боку Расеі і, у першую чаргу, кіраўніцтва РФ, Пуціна ці яго прадстаўнікоў, на жаль, на вельмі вялікі аптымізм спадзявацца не прыходзіцца. Мяч на расейскім баку”, – сказаў Марчук.
Ён дадаў, што рэжым цішыні плянуецца ўвесьці бестэрмінова. Украінскія СМІ паведамілі, што ў гэтую ноч абстрэлаў зафіксавана не было.
racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт