Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь трапіла ў дваццатку буйнейшых экспарцёраў зброі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.03.2019 12:55
Беларусь у дакладзе названая 20-й сярод найбуйнейшых экспартэраў зброі паводле долі рынку – за 2014–2018 гады Беларусь мела 0,3% таго рынку.
mil.gov.ua

Беларусь трапіла ў дваццатку буйнейшых экспарцёраў зброі
ЗША й Расея засталіся асноўнымі экспартэрамі ўзбраеньняў у сьвеце, а Беларусь заняла 20-е месца ў гэтым рэйтынгу.
Стакгольмскі міжнародны інстытут дасьледаваньня праблемаў міру (SIPRI) 11 сакавіка апублікаваў даклад аб экспарце зброі ў сьвеце (PDF).
Дырэктар праграмы SIPRI Од Фляран паведаміла, што лідэрам у пастаўках зброі застаюцца Злучаныя Штаты, прычым разрыў паміж ЗША і рэштай дзяржаваў у гэтай галіне вырас.
У пэрыяд 2014–2018 гг. аб‘ём экспарту асноўных відаў узбраеньня з ЗША быў на 75% большы, чым з Расеі, якая займае другое месца ў экспарце ўзбраеньняў у сьвеце. За гэты ж час аб‘ём расейскага экспарту ўзбраеньняў зьнізіўся на 17% у параўнаньні з пэрыядам 2009–2013 г.
Беларусь у дакладзе названая 20-й сярод найбуйнейшых экспартэраў зброі паводле долі рынку – за 2014–2018 гады Беларусь мела 0,3% таго рынку, роўна як Аб‘яднаныя Арабскія Эміраты, Чэхія, Аўстралія і Паўднёвая Афрыка. Найбольш беларускай зброі пайшло ў Віетнам (там Беларусь аб'ёмамі продажаў апярэджваюць толькі Расея ды Ізраіль), Судан і М‘янму (там апярэджваюць Кітай і Расея).
У мінулы пэрыяд (2009–2013 гады) Беларусь мела 0,5% рынку ўзбраеньняў, страціла больш як чвэрць.
У аналізе SIPRI за 2012-2016 гады Беларусь была на 18-м месцы ў сьвеце паводле экспарту зброі. Тады адзначаліся вялікія пастаўкі ў Азэрбайджан, Емэн, М’янму і Судан. Але з 1991 году, паводле зьвестак SIPRI, Беларусь гандлявала толькі ўжыванай зброяй.
Статыстыкі, колькі чаго прадала Беларусь пасьля таго дакладу, не прыводзіцца. Але ў 2012–2016 гадах Беларусь прадавала ўжываныя самалёты Су-24, Су-25 і Іл-76, гелікоптэры Мі-8, Мі-24 і Мі-35, танкі Т-72 і Т-80, бронетранспартэры БТР-70, зэнітна-ракетныя комплексы «Куб», «Квадрат» і «Печора», самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Піён».

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт