Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі прайшлі вучэньні па праграме «Усходняга партнэрства»

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.03.2019 15:00
Прайшло тэставаньне парадку ажыцьцяўленьня мерапрыемстваў па падтрымцы краіны ў надзвычайнай сытуацыі.
 commons.wikimedia.org/UTR NEWS/CC BY-SA 3.0

У Рэспубліканскім цэнтры кіраваньня і рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі МНС Беларусі праведзеныя камандна-штабныя вучэньні па праграме «Усходняга партнэрства». Адпрацоўваўся парадак дзеяньняў па арганізацыі міжнароднай дапамогі краіне ў выпадку надзвычайнай сытуацыі.

Вучэньні праводзіліся ў рамках рэалізацыі 2-га этапу Праграмы па прадухіленьні, падрыхтоўцы і рэагаваньні на антрапагенныя і стыхійныя бедзтвы ў краінах «Усходняга партнэрства» (PPRD EAST 2). «Удзел у іх, акрамя спэцыялістаў МНС прынялі прадстаўнікі іншых дзяржорганаў – МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінфіна, МЗС, Дзяржпагранкамітэта, ДМК і інш. Адпрацоўваліся і дзеяньні валянтэраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У якасьці экспэртаў выступілі прадстаўнікі PPRD EAST 2», – распавялі ў МНС.

У ходзе вучэньняў прайшло тэставаньне парадку ажыцьцяўленьня Беларусьсю мерапрыемстваў па падтрымцы краіны ў надзвычайнай сытуацыі. Ён распрацаваны МНС пры падтрымцы PPRD EAST 2. Выніковае пасяджэньне кансультацыйнай групы заплянавана на 14 сакавіка. «З зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіраваньня і арганізацыямі будуць абмяркоўвацца вынікі дзейнасьці за 2014-2018 гады ў розных напрамках. Гэта падтрымка прымаючай дапамогу краіны пры буйных надзвычайных сытуацыях, разьвіцьцё дабравольніцкага руху ў грамадзянскай абароне і ўдасканаленьне інфармаваньня насельніцтва аб стыхійных бедзтвах», – сказалі ў МНС.

www.belta.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт