Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь значна апярэджвае Расею па колькасьці выпадкаў хабарніцтва

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.03.2019 17:16
У Беларусі, па дадзеных пракуратуры, у мінулым годзе назіраўся рост карупцыйных злачынстваў.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Па колькасьці выпадкаў хабарніцтва на 10 тысяч чалавек Беларусь апярэджвае Расею ў пяць разоў, прычым гэтая розьніца пастаянна павялічваецца. Такія параўнальныя дадзеныя прыводзяцца ў новым статыстычным зборніку «Беларусь і Расея – 2018», які кожныя два гады рыхтуюць статыстычныя службы дзьвюх краін.

Паведамляецца, што з 1995 года колькасьць выпадкаў хабарніцтва ў разьліку на 10 тыс. чалавек у Расеі практычна не зьмянілася, а ў Беларусі гэты паказьнік пастаянна расьце.

Так, у Расеі колькасьць выпадкаў хабарніцтва на 10 тыс. чалавек у 1995 годзе складала 0,3, а ў 2017-м – 0,4. У той жа час у Беларусі гэты паказчык у 1995 годзе складаў 0,6, у 2015-м дасягнуў 1,2, у 2016-м – 1,3, а ў 2017-м на 10 тыс. Чалавек у Беларусі давялося два выпадкі хабарніцтва.

У Беларусі, па дадзеных пракуратуры, у мінулым годзе назіраўся рост карупцыйных злачынстваў. У прыватнасьці, пракурор Менскай вобласьці Алег Лаўрухін на прэс-канфэрэнцыі ў лютым канстатаваў, што ў сталічным рэгіёне за мінулы год колькасьць выяўленых карупцыйных злачынстваў павялічылася на 85% у параўнаньні з 2017-м.

Пры гэтым прадстаўнік пракуратуры канстатаваў, што найбольшая колькасьць крымінальных справаў было ўзбуджана па арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманьне хабару).

naviny.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт