Logo Polskiego Radia
Print

Музэй археалёгіі адчынілі ў Менску

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 15.03.2019 09:00
Сярод унікальных экспанатаў музэя археоляг Сяргей Тарасаў называе пахавальную вопратку дзяўчыны XII стагодзьдзя.
JamesDeMers/pixabay.com/CC0

Музэй археалёгіі адчынілі ў Менску
14 сакавіка ў Мінску па адрасе вуліца Кірылы й Мяфодзія, 6 адчыніўся археалягічны музэй. Гэта філіял Музэя гісторыі горада Менска, піша TUT.by.
Наведвальнікаў у новы музэй будуць пускаць ужо з 15 сакавіка. Падчас стварэньня музэя навукоўцы захавалі ў ім старадаўнія падмуркі, якія засталіся ад былога бэрнардынскага кляштара. Так што сьцены тут таксама зьяўляюцца экспанатамі.
Сярод унікальных экспанатаў музэя археоляг Сяргей Тарасаў называе пахавальную вопратку дзяўчыны XII стагодзьдзя. Яе знайшлі падчас раскопак у сярэдзіне XX стагодзьдзя. Акрамя ваўнянага адзеньня захаваліся чаравічкі дзяўчыны, на адным з якіх можна разгледзець старажытную вышыўку.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт