Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі скарачаецца колькасьць вэтэранаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.03.2019 12:14
За апошнія 4 гады іх стала менш амаль на 11 тысяч чалавек.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства працы Беларусі паведаміла, што толькі за 2018 год колькасьць вэтэранаў ВАВ скарацілася на 2185 чалавек.

На 1 студзеня гэтага года ў Беларусі пражывала 6845 вэтэранаў ВАВ (годам раней – 9030). З іх – 3250 удзельнікаў вайны, 1073 інваліда, 1952 г. узнагароджаных працаўніка тылу, 417 блякаднікаў Ленінграда.

Больш за ўсё вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны на пачатак гэтага года пражывала ў Мінску – 1916 чалавек, а менш за ўсё – у Гродзенскай вобласьці – 495. У Мінскай вобласьці – 874, у Віцебскай – 956, у Брэсцкай – 897, у Гомельскай – 1045, у Магілёўскай – 662.

«Шэрагі вэтэранаў вайны, на жаль, з кожным годам радзеюць: за апошнія чатыры гады з жыцьця пайшлі амаль 11 тысяч вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у выніку іх колькасьць скарацілася ў два з паловай разы», – адзначаюць у Мінпрацы.

Самым маладым удзельнікам і інвалідам вайны цяпер 92 гады, самым маладым партызанам і падпольшчыкам – 87 гадоў, дадаюць у ведамстве.

Паводле TUT.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт