Logo Polskiego Radia
Print

У Менску на Дзень Волі канцэрт пройдзе ў Кіеўскім сквэры

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.03.2019 11:56
Улады дазволілі правесьці мерапремства, заяву падавала правацэнтрысцкая кааліцыя.

У Менску на Дзень Волі канцэрт пройдзе ў Кіеўскім сквэры
Лідэры руху «За свабоду», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада») акрэсьлілі фармат сьвяточных імпрэзаў, прысьвечаных Дню Волі.
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў нагадалі, што атрымалі адмоўныя адказы на ўсе заяўкі пра адрасы адзначэньня 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. У Менгарвыканкаме параілі зьбірацца ў месцах, адмыслова для гэтага вызначаных гарадзкімі ўладамі.
Кампанія #БНР101, якая зьбіралася ладзіць канцэрт у Менску 23 сакавіка адмовілася ад прапанаваных месцаў і перанесла галоўную імпрэзу ў Горадню, дзе ўлады далі дазвол на канцэрт у Калоскім парку.
«24 сакавіка ў Кіеўскім сквэры адбудзецца канцэрт, як вымагае сьвяточны фармат, – паведаміў Юры Губарэвіч. – Пачатак а 12-й, сама імпрэза пачнецца праз гадзіну. Будзе канцэрт беларускіх выканаўцаў. Выдаткі могуць перавысіць больш за 5 тысяч даляраў, але талакой сабрана сродкаў удвая больш, таму павінны ўкласьціся».
Увечары 19 сакавіка заяўнікі запрошаныя ў Менгарвыканкам, каб удакладніць фармат імпрэзы і захады бясьпекі.
У сваю чаргу на 25 сакавіка заплянавалі ўскладаньне кветак. Мікалай Казлоў заявіў, што 25 сакавіка а 18.30 ён плянуе прайсьці ад Кастрычніцкай плошчы да Валадарскага, 9, каб ускласьці кветкі да дому, дзе адбываліся гістарычныя падзеі. Да гэтай ініцыятывы выказалі жаданьне далучыцца Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч і Ігар Барысаў.

паводле Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт