Logo Polskiego Radia
Print

Аўстрыйскія кампаніі інвэставалі ў беларускую эканоміку $6 млрд

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.03.2019 12:55
Прадпрыемствы з аўстрыйскімі інвэстыцыямі: «Капш», «Кронаспан», «Велком».
Foto: polskieradio.pl

За апошнія восем гадоў аўстрыйскія кампаніі інвэставалі ў беларускую эканоміку каля 6 млрд даляраў. Пра гэта 19 сакавіка ў Менску паведаміў журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч перад пачаткам чацьвёртага пасяджэньня аўстрыйска-беларускага дзелавога савета.

Ён вылучыў такія прадпрыемствы з аўстрыйскімі інвэстыцыямі, як «Капш», «Кронаспан», «Велком».

«На стале перамоваў ёсьць яшчэ некалькі падобных інвэстыцыйных праектаў. Сярод іх – пастаўка абсталяваньня і стварэньне вытворчасьцей прадуктаў харчаваньня, а таксама высокатэхналягічныя праекты ў энэргетыцы, вытворчасьці ўпаковак і плястыкавай тары », – распавёў Улаховіч.

Паводле яго слоў, у сёньняшнім мерапрыемстве ўдзельнічалі 13 кампаній з Аўстрыі. Яны ўяўляюць такія сэктары, як фармацэўтыка, IT, вытворчасьць энэргетычнага абсталяваньня, абсталяваньня для перапрацоўчай прамысловасьці.

Паводле зьвестак Белстата, у 2018 годзе тавараабарот Беларусі і Аўстрыі склаў $171 млн 411,2 тыс., што на 3,4% менш, чым у 2017-м. Экспарт вырас на 49,3% да $ 28 млн 364,5 тыс., імпарт скараціўся на 9,7% да $143 млн 46,7 тыс.

Адмоўнае для Беларусі сальда склала $114 млн 682,2 тыс.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт