Logo Polskiego Radia
Print

Распачатая крымінальная справа за вандалізм у Курапатах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.03.2019 13:06
З пачатку года гэта ўжо трэцяя справа, распачатая па фактах вандалізму ў Курапатах.
КурапатыКурапатыАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце пашкоджаньня мэмарыяльных аб'ектаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, 23 сакавіка 2019 года ў міліцыю паступіла паведамленьне аб тым, што на тэрыторыі месца пахаваньня ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты фарбай нанесеныя надпісы на мэмарыяльных аб'ектах. Сьледча-апэратыўнай групай, якая прыбыла на месца здарэньня, праведзены агляд месца здарэньня, зафіксаваныя і канфіскаваныя сьляды. Па выніках праверачных мерапрыемстваў распачатая справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 344 Крымінальнага кодэкса.

У рамках справы прызначаны шэраг экспэртыз. Комплекс сьледчых і працэсуальных дзеяньняў, накіраваных на ўстанаўленьне фактычных акалічнасьцяў здарэньня, працягваецца. Органу дазнаньня дадзеныя даручэньні аб правядзеньні апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў па ўстанаўленьні асоб, якія маюць дачыненьне да супрацьпраўных дзеяньняў.

З пачатку года гэта ўжо трэцяя справа, распачатая па фактах вандалізму ў Курапатах.

15 студзеня справа распачатая з-за пашкоджаньня "Крыжа пакуты", 5 лютага — з-за амаль поўнага зьнішчэньня невядомымі мэмарыяльнай лавы, устаноўленай падчас візыту ў 1994 годзе прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана.

паводле БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт