Logo Polskiego Radia
Print

Менчукі судзяцца са Спэцкамбінатам, які прыбраў з магілаў крыжы і агароджы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.03.2019 12:21
Трое менчукоў падалі калектыўны пазоў у суд супраць Спэцкамбінату КБА.
Новыя надмагільныя пліты вакол хрысьцільні.Новыя надмагільныя пліты вакол хрысьцільні.фота: Алена Каткова

Менчукі судзяцца са Спэцкамбінат, які прыбраў з магілаў іхніх продкаў крыжы і агароджы.
Трое менчукоў падалі калектыўны пазоў у суд супраць Спэцкамбінат КБА – арганізацыі, якая абслугоўвае сталічныя могілкі. На Вайсковых могілках без дазволу пазоўнікаў зьнесьлі крыжы і агароджы. На месцы дэмантаваных усталявалі стандартныя падгалоўнікі, зьніклі і магільныя ўзгоркі.
Донат Яканюк, Ірына Матусевіч (Маркевіч) і Анжаліка Сяргеева аднойчы не знайшлі на магілах продкаў звыклых агароджаў і крыжоў. Усе пазоўнікі падкрэсьліваюць, што былі шакаваныя тым, што адбылося, з магіл прапала маёмасьць. Яны просяць Спэцкамбінат выплаціць кампэнсацыю за маральную шкоду – па 10 тысяч рублёў кожнаму.
Прадстаўнік Спэцкамбінат КБА Валерый Жук спачатку хадайнічаў, каб паседжаньне суду было закрытым (яму адмовілі), потым папрасіў пазоўнікаў пацьвердзіць, што пахаваныя ў магілах на Вайсковых могілках сапраўды іх блізкія. «З пункту гледжаньня заканадаўства, магіла – гэта сама яма для пахаваньня», – зрабіў рэмарку Валерый Жук на словы пра «дэмантажы магіл». «Але ўся магіла, усё, што на ёй было, – сьвятыня для мяне», – адказала Анжаліка Сяргеева.
Нагадаем, добраўпарадкаваньне Спэцкамбінатам КБА на Вайсковых могілках выклікала бурную рэакцыю грамадзкасьці ня толькі ў сувязі з трыма магіламі. З нагоды законнасьці дзеяньняў Спэцкамбіната былі звароты ў пракуратуру. Некалькі месяцаў на могілках працавалі валанцёры – фарбавалі крыжы і агароджы на магілах, якія Спэцкамбінат прызнаў закінутымі, каб абараніць іх ад зносу.
Пракуратура вынесла прадпісаньне з нагоды работ на Вайсковых могілках, запатрабаваўшы іх спыніць – да распрацоўкі праекта рэканструкцыі могілак. Пры гэтым Мінкульт лічыў, што Спэцкамбінат меў права добраўпарадкоўваць магілы, кіруючыся толькі законам аб пахаваньні.
Наступнае паседжаньне па справе адбудзецца 17 красавіка.

Трое менчукоў падалі калектыўны пазоў у суд супраць Спэцкамбінату КБА – арганізацыі, якая абслугоўвае сталічныя могілкі. На Вайсковых могілках без дазволу пазоўнікаў зьнесьлі крыжы і агароджы. На месцы дэмантаваных усталявалі стандартныя падгалоўнікі, зьніклі і магільныя ўзгоркі, піша tut.by.

Донат Яканюк, Ірына Матусевіч (Маркевіч) і Анжаліка Сяргеева аднойчы не знайшлі на магілах продкаў звыклых агароджаў і крыжоў. Усе пазоўнікі падкрэсьліваюць, што былі шакаваныя тым, што адбылося, з магіл прапала маёмасьць. Яны просяць Спэцкамбінат выплаціць кампэнсацыю за маральную шкоду – па 10 тысяч рублёў кожнаму.

Прадстаўнік Спэцкамбінат КБА Валерый Жук спачатку хадайнічаў, каб паседжаньне суду было закрытым (яму адмовілі), потым папрасіў пазоўнікаў пацьвердзіць, што пахаваныя ў магілах на Вайсковых могілках сапраўды іх блізкія. «З пункту гледжаньня заканадаўства, магіла – гэта сама яма для пахаваньня», – зрабіў рэмарку Валерый Жук на словы пра «дэмантажы магіл». «Але ўся магіла, усё, што на ёй было, – сьвятыня для мяне», – адказала Анжаліка Сяргеева.

Нагадаем, добраўпарадкаваньне Спэцкамбінатам КБА на Вайсковых могілках выклікала бурную рэакцыю грамадзкасьці ня толькі ў сувязі з трыма магіламі. З нагоды законнасьці дзеяньняў Спэцкамбіната былі звароты ў пракуратуру. Некалькі месяцаў на могілках працавалі валанцёры – фарбавалі крыжы і агароджы на магілах, якія Спэцкамбінат прызнаў закінутымі, каб абараніць іх ад зносу.

Пракуратура вынесла прадпісаньне з нагоды работ на Вайсковых могілках, запатрабаваўшы іх спыніць – да распрацоўкі праекта рэканструкцыі могілак. Пры гэтым Мінкульт лічыў, што Спэцкамбінат меў права добраўпарадкоўваць магілы, кіруючыся толькі законам аб пахаваньні.

Наступнае паседжаньне па справе адбудзецца 17 красавіка.

паводле tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт