Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і ЗША могуць прызначыць паслоў праз год-два

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.03.2019 18:02
Віцэ-міністар замежных спраў: Тэрмін залежыць не ад таго, што краіны не дамовіліся па нейкіх пытаньнях, а ад тэхнічных працэдур.
Public Domain

Беларусь і ЗША могуць прызначыць паслоў праз год-два
Беларусь і ЗША могуць прызначыць паслоў праз год-два, заявіў журналістам намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка.
«Заўсёды ёсьць практычныя пытаньні, якія павінны вырашаць абодва бакі, магчыма, амэрыканскі нават у большай ступені, чым мы, таму што ў іх дастаткова працяглы бюракратычны працэс. Але мы на шляху да гэтага. Я пэрспэктыву вырашэньня гэтага пытаньня ацэньваю недзе ў год-два», – сказаў Алег Краўчанка.
Ён растлумачыў, што гэты тэрмін залежыць не ад таго, што краіны не дамовіліся па нейкіх пытаньнях, а ад тэхнічных працэдур, правядзеньне якіх можа заняць працяглы час.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт