Logo Polskiego Radia
Print

Тыдзень лесу пройдзе ў Беларусі 13-20 красавіка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.04.2019 16:21
Сёньня Беларусь уваходзіць у дзясятку самых лясных краін Эўропы.
www.pixabay.com/CC0

Тыдзень лесу пройдзе ў Беларусі 13-20 красавіка
Сёньня Беларусь уваходзіць у дзясятку самых лясных краін Эўропы.
Рэспубліканская акцыя „Тыдзень лесу” пройдзе ў Беларусі з 13 па 20 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
„У час акцыі, якая праходзіць па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі, кожны жадаючы зможа ўнесьці свой уклад у азеляненьне краіны. Для гэтага неабходна зьвярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясьніцтва і заявіць аб сваім жаданьні ўдзельнічаць у акцыі. Лесагаспадарчыя ўстановы забясьпечаць валантэраў пасадачным матэрыялам і неабходным інвэнтаром”, - расказалі ў прэс-службе.
У Беларусі прадаўжаецца сэзон веснавых лесакультурных работ. Толькі за апошні тыдзень лесагаспадарчыя ўстановы краіны стварылі больш за 8,3 тыс. га лясоў. З пачатку году лесаводы высадзілі ўжо 14,5 тыс. га лясных культур. Найбольш актыўна работа па стварэньні лясоў вядзецца ў Гомельскай вобласьці: гэтай вясной новыя лясныя культуры зьявіліся на плошчы 7,7 тыс. га. Асаблівая ўвага ўдзяляецца аднаўленьню ўчасткаў усохлых насаджэньняў.
У прэс-службе нагадалі, што ў 2019 годзе лясгасы плянуюць стварыць 33,1 тыс. га лясоў, асноўная частка будзе высаджана вясной.
Сёньня Беларусь уваходзіць у дзясятку самых лясных краін Эўропы. Узровень лясістасьці краіны з 1945 году дасягнуў максымальнага ўзроўню й складае 39,8 працэнта. Штогод беларускія лесаводы высаджваюць не менш за 30 тыс. га лесу, пры гэтым акцэнт робіцца на стварэньні зьмешаных лясных культур (дзьве й больш пароды). У 2018 годзе па такім прынцыпе было створана больш за 90,9 працэнта новых лясоў. Гэта дае магчымасьць павышаць устойлівасьць будучых лясоў да розных біялягічных і кліматычных фактараў.
belta.by/аз

Рэспубліканская акцыя „Тыдзень лесу” пройдзе ў Беларусі з 13 па 20 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.

„У час акцыі, якая праходзіць па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі, кожны жадаючы зможа ўнесьці свой уклад у азеляненьне краіны. Для гэтага неабходна зьвярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясьніцтва і заявіць аб сваім жаданьні ўдзельнічаць у акцыі. Лесагаспадарчыя ўстановы забясьпечаць валантэраў пасадачным матэрыялам і неабходным інвэнтаром”, - расказалі ў прэс-службе.

У Беларусі прадаўжаецца сэзон веснавых лесакультурных работ. Толькі за апошні тыдзень лесагаспадарчыя ўстановы краіны стварылі больш за 8,3 тыс. га лясоў. З пачатку году лесаводы высадзілі ўжо 14,5 тыс. га лясных культур. Найбольш актыўна работа па стварэньні лясоў вядзецца ў Гомельскай вобласьці: гэтай вясной новыя лясныя культуры зьявіліся на плошчы 7,7 тыс. га. Асаблівая ўвага ўдзяляецца аднаўленьню ўчасткаў усохлых насаджэньняў.

У прэс-службе нагадалі, што ў 2019 годзе лясгасы плянуюць стварыць 33,1 тыс. га лясоў, асноўная частка будзе высаджана вясной.

Сёньня Беларусь уваходзіць у дзясятку самых лясных краін Эўропы. Узровень лясістасьці краіны з 1945 году дасягнуў максымальнага ўзроўню й складае 39,8 працэнта. Штогод беларускія лесаводы высаджваюць ня менш за 30 тыс. га лесу, пры гэтым акцэнт робіцца на стварэньні зьмешаных лясных культур (дзьве й больш пароды). У 2018 годзе па такім прынцыпе было створана больш за 90,9 працэнта новых лясоў. Гэта дае магчымасьць павышаць устойлівасьць будучых лясоў да розных біялягічных і кліматычных фактараў.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт