Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь атрымае ад Расеі дзяржаўны крэдыт у $600 млн

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.04.2019 15:17
Летась гаворка ішла пра 630 млн даляраў крэдыту, але згаданая сума зьменшылася на 30 млн даляраў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь атрымае ад Расеі дзяржаўны крэдыт у $600 млн
Летась гаворка ішла пра 630 млн даляраў крэдыту, але згаданая сума зьменшылася на 30 млн даляраў.
Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін пагадзіўся, каб Беларусь атрымала ад Расеі дзяржаўны крэдыт — $600 млн. Гэтыя сродкі патрэбныя для рэфінансаваньня плацяжоў, інфармуе ТАСС.
„У адпаведнасьці з рашэньнем прэзыдэнта РФ, Расея прадаставіць Беларусі дзяржаўны фінансавы крэдыт у суме да $600 мільёнаў даляраў. Сродкі пойдуць на рэфінансаваньне плацяжоў у пагашэньне асноўнага доўгу па раней прадастаўленых Расейскай Фэдэрацыяй пазыках”,— заявіў расейскі міністар фінансаў Антон Сілуанаў.
Паводле яго, будзе падпісанае міждзяржаўнае пагадненьне, а цяпер праводзяцца неабходныя для гэтага працэдуры. Дарэчы, летась спачатку гаворка ішла пра 630 млн даляраў крэдыту й сума была ўзгоднена. Пра гэта гаварыў міністар фінансаў нашай краіны Максім Ермаловіч. Але ўжо ў лютым сёлета сума зьменшылася на 30 млн даляраў.
Таксама расейскі міністар адзначыў, што Беларусь да канца красавіка можа атрымаць сёмы транш крэдыту ў памеры 200 млн даляраў ад Эўрапейскага фонду стабілізацыі й разьвіцьця (ён таксама чакаўся раней). Беларускі бок выканаў усе пастаўленыя ўмовы. Гэтыя сродкі, кажа Антон Сілуанаў, неабходныя Менску „для забесьпячэньня збалянсаванасьці бюджэту”. Агульная сума гэтага крэдыту складае 2 млрд даляраў.
euroradio.fm/аз

Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін пагадзіўся, каб Беларусь атрымала ад Расеі дзяржаўны крэдыт — $600 млн. Гэтыя сродкі патрэбныя для рэфінансаваньня плацяжоў, інфармуе ТАСС.

„У адпаведнасьці з рашэньнем прэзыдэнта РФ, Расея прадаставіць Беларусі дзяржаўны фінансавы крэдыт у суме да $600 мільёнаў даляраў. Сродкі пойдуць на рэфінансаваньне плацяжоў у пагашэньне асноўнага доўгу па раней прадастаўленых Расейскай Фэдэрацыяй пазыках”,— заявіў расейскі міністар фінансаў Антон Сілуанаў.

Паводле яго, будзе падпісанае міждзяржаўнае пагадненьне, а цяпер праводзяцца неабходныя для гэтага працэдуры. Дарэчы, летась спачатку гаворка ішла пра 630 млн даляраў крэдыту й сума была ўзгоднена. Пра гэта гаварыў міністар фінансаў Беларусi Максім Ермаловіч. Але ўжо ў лютым сёлета сума зьменшылася на 30 млн даляраў.

Таксама расейскі міністар адзначыў, што Беларусь да канца красавіка можа атрымаць сёмы транш крэдыту ў памеры 200 млн даляраў ад Эўрапейскага фонду стабілізацыі й разьвіцьця (ён таксама чакаўся раней). Беларускі бок выканаў усе пастаўленыя ўмовы. Гэтыя сродкі, кажа Антон Сілуанаў, неабходныя Менску „для забесьпячэньня збалянсаванасьці бюджэту”. Агульная сума гэтага крэдыту складае 2 млрд даляраў.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт