Logo Polskiego Radia
Print

У Нацыянальнай бібліятэцы адбудуцца ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытаньні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.04.2019 12:11
У сустрэчы прымуць удзел польскія вучоныя з Варшавы, Кракава, Уроцлава і Ольштына.
Плякат са старонкі Польскага інстытуту ў Менску

4–5 красавіка 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца юбілейныя ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытаньні. Мэтай мерапрыемства зьяўляецца кансалідацыя навуковай супольнасьці для абмеркаваньня актуальных пытаньняў па вывучэньні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, стымуляваньні міжнароднага супрацоўніцтва паміж дасьледчыкамі кніжнай культуры.
Юбілейныя ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытаньні прымеркаваны да 40-годзьдзя навукова-дасьледчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Традыцыйна праблемнае поле канфэрэнцыі будзе ўключаць пытаньні гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай культуры ад старажытнасьці да сучасных тэндэнцый разьвіцьця. Навуковае мерапрыемства аб'яднае кнігазнаўцаў, лінгвістаў, культуролягаў, гісторыкаў і філосафаў з Беларусі, Вялікабрытаніі, Летувы, Польшчы, Расеі і Ўкраіны.
Мэта мерапрыемства – кансалідацыя навуковай супольнасьці для абмеркаваньня актуальных пытаньняў па вывучэньні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, стымуляваньня супрацоўніцтва паміж дасьледчыкамі кніжнай культуры.
Тэматыка канфэрэнцыі будзе вылучацца разнастайнасьцю, нязьменнай цікавасьцю да кніжнай культуры Беларусі і асэнсаваньнем яе фэномэна ў сусьветным кантэксьце. Традыцыйна праблемнае поле канфэрэнцыі будзе ўключаць пытаньні гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай культуры ад старажытнасьці да сучасных тэндэнцый разьвіцьця.
Дзякуючы падтрымцы Інстытута Польскага ў Менску вядомыя польскія вучоныя з Варшавы, Кракава, Уроцлава і Ольштына плянуюць прыняць удзел у ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытаньнях і прэзэнтаваць даклады па гісторыі кніжнай культуры:
Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў (prof. dr hab. Zoja Jaroszewicz-Pieresławcew), кандыдат навук, прафэсар Унівэрсытэта Вармінска-Мазурскага (Ольштын);
Марыя Підлыпчак-Маеровіч (prof. dr hab. Maria Pidłypczak-Majerowicz), прафэсар, кандыдат навук, старшыня праграмнага камітэта Карпарацыі ўроцлаўскіх бібліятэкараў (Уроцлаў);
Гжэгаж Нець (prof. dr hab. Grzegorz Nieć), кандыдат навук, прафэсар Пэдагагічнага ўнівэрсытэта імя Камісіі народнай адукацыі (Кракаў);
Лілія Коўкель (dr Lilia Kowkiel), кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік аддзела польскага біяграфічнага слоўніка Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантэйфэля Польскай акадэміі навук (Кракаў);
Томаш Шваціньскі (dr Tomasz Szwaciński), кандыдат гістарычных навук, в.а. кіраўніка Інстытута кнігі і чытаньня Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве (Варшава).

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт