Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь упала ў рэйтынгу кібэрбясьпекі — на 69-е месца ў сьвеце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.04.2019 11:14
Сумарны паказьнік бясьпекі зьнізіўся ня так значна, але іншыя краіны адчувальна палепшылі сваю кібэрбясьпеку.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь упала ў рэйтынгу кібэрбясьпекі — на 69-е месца ў сьвеце
Сумарны паказьнік бясьпекі зьнізіўся ня так значна, але іншыя краіны адчувальна палепшылі сваю кібэрбясьпеку.
Міжнародны саюз электрасувязі апублікаваў чарговы рэйтынг кібэрбясьпекі — Global Cybersecurity Index 2018.
Найлепей справы ў галіне кібэрбясьпекі ў Вялікай Брытаніі (1-е месца), ЗША (2-е) і Францыі (3-е). У ліку найгоршых — Ватыкан (170) і КНДР (171), шэраг невялікіх астраўных дзяржаваў і бедных краінаў Афрыкі.
Беларусь паставілі на 69-е месца са 175 магчымых. Суседзі Беларусі ў рэйтынгу – Парагвай, Кувэйт і Бахрэйн (66–68 месцы), Бразылія, Чэхія й Румынія (70–72 месцы). Геаграфічныя суседзі — усе вышэй за Беларусь: Украіна (54), Латвія (44), Польшча (29), Расея (26), Эстонія (5) і Летува (4).
Пры тым яшчэ ў мінулым рэйтынгу Беларусь ставілі на 39-е месца ў сьвеце. Сума балаў за год упала нязначна (было 0,592, стала 0,578), але многія краіны, якія адставалі ад Беларусі, прыкметна палепшылі свае балы. Суседняя Летува за год паднялася з 57-га месца на 4-е, Латвія ж апусьцілася з 21-га на 44-е месца, Расея — зь 10-га на 29-е.
Тыя балы налічваюцца паводле 25 крытэраў. Ацэньваюцца юрыдычныя рэгуляваньні й якасьць заканадаўства, тэхнічныя сродкі абароны ад інфармацыйных пагрозаў і якасьць дзяржаўнай службы барацьбы з пагрозамі, якасьць нацыянальных стратэгіяў і плянаў, адукацыя й нарошчваньне патэнцыялу інфабясьпекі, міжнародная каапэрацыя.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт