Logo Polskiego Radia
Print

Арцыбіскуп Кандрусевіч заклікаў спыніць знос крыжоў у Курапатах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.04.2019 13:25
«На вялікі жаль, сёньня, калі афіцыйна няма дзяржаўнай ідэалёгіі атэізму, яна зноў рэальна праяўляецца».
фота: У.Пац/Польскае радыё

Арцыбіскуп Кандрусевіч: Нечаканы знос крыжоў выклікае, мякка кажучы, зьдзіўленьне.
«Сёньня сродкі масавай інфармацыі напоўнены трывожнымі зьвесткамі пра знос крыжоў у мэмарыяльным комплексе ва ўрочышчы Курапаты, які разам са шматлікімі іншымі падобнымі месцамі на нашай Бацькаўшчыне зьяўляецца яе Галгофай і адначасова помнікам гісторыі і культуры. Праблема Курапатаў цягнецца ўжо даўно і мае глыбокія карані, але яе неабходна як мага хутчэй вырашыць», – піша мітрапаліт.
Ён дадае, што кожнае месца сьмерці і пахаваньня паводле хрысьціянскай – і ня толькі – традыцыі ўшаноўваецца. Гэтае месца – сьвятое: месца памяці і малітвы. «Гэта таксама неад’емная частка гісторыі народа, без пазнаньня і ацэнкі якой ён ня мае будучыні. Кожны народ павінен ведаць і паважаць гістарычную праўду з мэтай ачышчэньня памяці, як да гэтага заклікае св. Ян Павел II, каб пасьпяхова будаваць шчасьлівую будучыню».
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадвае, што за апошнія 30 гадоў паступова зьявіўся своеасаблівы «Курапацкі пантэон» – стыхійны мэмарыял, вядомы ва ўсім сьвеце.
«Таму нечаканы знос крыжоў выклікае, мякка кажучы, зьдзіўленьне. (...) Больш за тое, акцыя зносу крыжоў праводзіцца падчас Вялікага посту, калі ўсе хрысьціяне свой позірк скіроўваюць на Крыж Хрыста – знак нашага збаўленьня і надзеі. З крыжам ваявалі атэісты, нішчылі яго. На вялікі жаль, сёньня, калі афіцыйна няма дзяржаўнай ідэалёгіі атэізму, яна зноў рэальна праяўляецца».
Кандрусевіч заклікаў адказных за знос крыжоў тэрмінова спыніць дзеяньні і шляхам дыялёгу розных палітычных і грамадзкіх сіл з удзелам прадстаўнікоў розных веравызнаньняў распачаць працэс урэгуляваньня сытуацыі.

«Сёньня сродкі масавай інфармацыі напоўнены трывожнымі зьвесткамі пра знос крыжоў у мэмарыяльным комплексе ва ўрочышчы Курапаты, які разам са шматлікімі іншымі падобнымі месцамі на нашай Бацькаўшчыне зьяўляецца яе Галгофай і адначасова помнікам гісторыі і культуры. Праблема Курапатаў цягнецца ўжо даўно і мае глыбокія карані, але яе неабходна як мага хутчэй вырашыць», – піша мітрапаліт.

Ён дадае, што кожнае месца сьмерці і пахаваньня паводле хрысьціянскай – і ня толькі – традыцыі ўшаноўваецца. Гэтае месца – сьвятое: месца памяці і малітвы.

«Гэта таксама неад’емная частка гісторыі народа, без пазнаньня і ацэнкі якой ён ня мае будучыні. Кожны народ павінен ведаць і паважаць гістарычную праўду з мэтай ачышчэньня памяці, як да гэтага заклікае св. Ян Павел II, каб пасьпяхова будаваць шчасьлівую будучыню».

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадвае, што за апошнія 30 гадоў паступова зьявіўся своеасаблівы «Курапацкі пантэон» – стыхійны мэмарыял, вядомы ва ўсім сьвеце.

«Таму нечаканы знос крыжоў выклікае, мякка кажучы, зьдзіўленьне. (...) Больш за тое, акцыя зносу крыжоў праводзіцца падчас Вялікага посту, калі ўсе хрысьціяне свой позірк скіроўваюць на Крыж Хрыста – знак нашага збаўленьня і надзеі. З крыжам ваявалі атэісты, нішчылі яго. На вялікі жаль, сёньня, калі афіцыйна няма дзяржаўнай ідэалёгіі атэізму, яна зноў рэальна праяўляецца».

Кандрусевіч заклікаў адказных за знос крыжоў тэрмінова спыніць дзеяньні і шляхам дыялёгу розных палітычных і грамадзкіх сіл з удзелам прадстаўнікоў розных веравызнаньняў распачаць працэс урэгуляваньня сытуацыі.

catholic.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт