Кампанія velcom мяняе назву й лягатып
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.04.2019 13:43
Гэты рэбрэндынг праводзіць яго мацярынская кампанія A1 Telekom Austria Group.
Новы лягатып кампанііфота: профіль velcom у "Фэйсбуку"
Кампанія velcom мяняе назву й лягатып
Мабільны апэратар velcom мяняе назву й лягатып. Гэты рэбрэндынг праводзіць яго мацярынская кампанія A1 Telekom Austria Group. Новы брэнд кампаніі – А1.
Статус мабільнага апэратара мяняецца на статус правайдара тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг.
На працягу некалькіх бліжэйшых месяцаў кампанія будзе карыстацца двайным брэндам – velcom і А1. Потым на зьмену яму прыйдзе адзіны брэнд A1.
Для кліентаў гэты рэбрэндынг не прывядзе ні да якіх зьменаў у іх дамовах з кампаніяй.

эўрарадыё/вс