Logo Polskiego Radia
Print

Урад Летувы ўшанаваў заклік беларускага грамадзтва

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.04.2019 10:35
Eшанаваць паўстанцаў 1863-1864 гадоў у тым ліку на беларускай мове.

Больш за 500 грамадзкіх дзеячаў зь Беларусі зьвярнуліся да Летувы з просьбай ушанаваць паўстанцаў 1863-1864 гадоў у тым ліку на беларускай мове.

Летувіскі бок адказаў сёньня, што імёны і прозьвішчы паўстанцаў будуць напісаныя на трох мовах – летувіскай, польскай і беларускай, каб падкрэсьліць важнасьць паўстаньня для трох краін і народаў.

Такі адказ утрымліваецца ў лісьце першага намесьніка канцлера ўрада Летувы Дзейвідаса Матулёніса, які атрымаў галоўны рэдактар часопіса «Наша гісторыя» Андрэю Дынько, каардынатару збору подпісаў пад зваротам беларускай грамадзкасьці.

Летува ладзіць урачыстае перапахаваньне кіраўнікоў ды ўдзельнікаў паўстаньня 1863-64 гг., парэшткі якіх знойдзеныя падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні. Урачыстая цырымонія адбудзецца восеньню бягучага года.

Паводле Наша Ніва/Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт