Лукашэнка чакае вынікаў ад Эўрапейскіх гульняў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        15.04.2019 11:12
                    
                                 
                
                
                    Эўрапейскія гульні будуць найважнейшым грамадзка-палітычным мерапрыемствам у гісторыі сувэрэннай Беларусі.
                
                
                    
                         Foto: translacja na youtube.com
Foto: translacja na youtube.com
                     
                
                
                
               
                
                         З такім наказам зьвярнуўся да беларусаў Аляксандар Лукашэнка падчас паседжаньня Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Беларускі кіраўнік паставіў задачу – ня толькі правесьці Гульні на самым высокім узроўні, але і паказаць у чарговы раз, што ў Беларусі створаныя камфортныя і бясьпечныя ўмовы для жыцьця і самарэалізацыі чалавека.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што для падрыхтоўкі Эўрапейскіх гульняў створаны аргкамітэт на чале з прэмʼер-міністрам, выдзяляюцца неабходныя фінансавыя сродкі. Спартыўныя абʼекты, тэлекамунікацыі, дарожная сетка, пасажырскі транспарт, студэнцкая вёска – усё павінна адпавядаць самым высокім стандартам.
У сваю чаргу беларускі прэм’ер заявіў, што ўсе падрыхтоўчыя працы будуць завершаныя своечасова.
Паводле Белта/юл