Logo Polskiego Radia
Print

БелАЗ рыхтуецца паставіць у Турцыю 15-20 самазвалаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.04.2019 16:26
Беларускі бок таксама зацікаўлены ствараць у Турцыі зборачныя вытворчасьці сваёй тэхнікі.
БелАЗ-75710 - самы вялікі ў сьвеце кар'ерны самазвал грузападымальнасьцю 450 тонБелАЗ-75710 - самы вялікі ў сьвеце кар'ерны самазвал грузападымальнасьцю 450 тонwww.belaz.by

БелАЗ рыхтуецца паставіць у Турцыю 15-20 самазвалаў
Беларускі аўтамабільны завод рыхтуецца паставіць у Турцыю 15-20 самазвалаў – кошт адной такой машыны складае амаль 1 млн даляраў. Аб гэтым паведаміў 16 красавіка журналістам віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка па выніках перамоваў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
«Турэцкі бок зацікаўлены ў набыцьці 130-тонных БелАЗаў, і гэты кантракт чакае падпісаньня ў першым паўгодзьдзі», – расказаў Ігар Ляшэнка.
Пасьля перамоў Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган заявілі, што краіны маюць намер павялічыць за некалькі гадоў тавараабарот да 1,5 млрд даляраў.
Беларускі бок таксама зацікаўлены ствараць у Турцыі зборачныя вытворчасьці сваёй тэхнікі. Да ліпеня ў індустрыяльнай зоне «Кырыкале» за 80 км ад Анкары адкрыецца завод, дзе будуць зьбіраць беларускія трактары. Прадпрыемства ствараецца пры падтрымцы Азэрбайджана, дзе трактары МТЗ выпускаюць ужо шмат гадоў. Сума інвэстыцый перавысіць 15 млн даляра, аднак сямігадовае вызваленьне ад падаткаў кампэнсуе затраты.
На гэтай жа пляцоўцы зборачныя вытворчасьці могуць стварыць «Гомсельмаш» і «Амкадор». Гэтыя пытаньні будуць прапрацоўвацца з турэцкімі партнёрамі, дадаў Ігар Ляшэнка.
БелТА/вс

Беларускі аўтамабільны завод рыхтуецца паставіць у Турцыю 15-20 самазвалаў – кошт адной такой машыны складае амаль 1 млн даляраў. Аб гэтым паведаміў 16 красавіка журналістам віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка па выніках перамоваў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

«Турэцкі бок зацікаўлены ў набыцьці 130-тонных БелАЗаў, і гэты кантракт чакае падпісаньня ў першым паўгодзьдзі», – расказаў Ігар Ляшэнка.

Пасьля перамоў Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган заявілі, што краіны маюць намер павялічыць за некалькі гадоў тавараабарот да 1,5 млрд даляраў.

Беларускі бок таксама зацікаўлены ствараць у Турцыі зборачныя вытворчасьці сваёй тэхнікі. Да ліпеня ў індустрыяльнай зоне «Кырыкале» за 80 км ад Анкары адкрыецца завод, дзе будуць зьбіраць беларускія трактары. Прадпрыемства ствараецца пры падтрымцы Азэрбайджана, дзе трактары МТЗ выпускаюць ужо шмат гадоў. Сума інвэстыцый перавысіць 15 млн даляраў, аднак сямігадовае вызваленьне ад падаткаў кампэнсуе затраты.

На гэтай жа пляцоўцы зборачныя вытворчасьці могуць стварыць «Гомсельмаш» і «Амкадор». Гэтыя пытаньні будуць прапрацоўвацца з турэцкімі партнёрамі, дадаў Ігар Ляшэнка.

БелТА/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт