Logo Polskiego Radia
Print

Суд у Горадні спыніў адміністрацыйную справу супраць Борыс

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.04.2019 15:16
Паводле абвінавачваньня, Борыс парушыла парадак арганізацыі масавых акцый (ч. 2 арт. 22.34 КаАП Беларусі).
Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

Суд у Горадні спыніў адміністрацыйную справу супраць Борыс
Паводле абвінавачваньня, Борыс парушыла парадак арганізацыі масавых акцый (ч. 2 арт. 22.34 КаАП Беларусі).
Суд Ленінскага раёну Горадні 23 красавіка спыніў адміністрацыйную справу супраць Борыс. Справу разглядала судзьдзя Алена Пятрова. У якасьці сьведкаў выступілі міліцыянты.
У судзе лідарка неафіцыйнага СПБ назвала працэс камэдыяй і заявіла, што ён палітызаваны. За ім, паводле яе меркаваньня, стаіць КДБ.
„Гэта ўдар па польскай меншасьці ў Беларусі, па польскай культуры”, — адзначыла Борыс.
Борыс дадала, што працягне займацца папулярызацыяй польскай мовы й культуры.
„Тое, чым я займалася, буду займацца далей, хочаце — судзіце, хочаце саджайце”, — сказала кіраўніца непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў.
Падтрымаць Борыс у судзе прыйшлі каля ста чалавек, сярод іх палітык Аляксандар Мілінкевіч, журналіст Анджэй Пачобут, экс-старшыня СПБ Тадэвуш Гавін. Усе прысутныя не зьмясьціліся ў залі.
Судзьдзя пастанавіла вызваліць Анжаліку Борыс ад адказнасьці й спыніць справу супраць яе. У залі пастанову суду сустрэлі аплядысмэнтамі, а пад судом тыя, хто ня трапіў у памяшканьне, сьпяваюць для Анжалікі Борыс „Сто лят”.
Анжаліка падзякавала за прысутнасьць тым, хто прыехаў „падтрымаць польскую справу”.
Паводле абвінавачваньня, Борыс парушыла парадак арганізацыі масавых акцый (ч. 2 арт. 22.34 КаАП Беларусі). Анжаліка Борыс не прызнала сваёй віны, бо ладзіла кірмаш згодна са статутам СПБ.
Кірмаш праводзіўся ў Горадні ва ўнутраным дворыку побач з польскім консульствам 3 сакавіка. Як патлумачыла Анжаліка Борыс, гэтую тэрыторыю СПБ арандуе.
Сёлета СПБ і Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні ладзілі Казюкі дваццаты раз. Раней улады ня мелі да яго прэтэнзій.
belapan.by/svaboda.org/аз

Суд Ленінскага раёну Горадні 23 красавіка спыніў адміністрацыйную справу супраць Анжалікi Борыс. Справу разглядала судзьдзя Алена Пятрова. У якасьці сьведкаў выступілі міліцыянты.

У судзе лідарка неафіцыйнага СПБ назвала працэс камэдыяй і заявіла, што ён палітызаваны. За ім, паводле яе меркаваньня, стаіць КДБ.

„Гэта ўдар па польскай меншасьці ў Беларусі, па польскай культуры”, — адзначыла Борыс.

Борыс дадала, што працягне займацца папулярызацыяй польскай мовы й культуры.

„Тое, чым я займалася, буду займацца далей, хочаце — судзіце, хочаце саджайце”, — сказала кіраўнічка непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў.

Падтрымаць Борыс у судзе прыйшлі каля ста чалавек, сярод іх палітык Аляксандар Мілінкевіч, журналіст Анджэй Пачобут, экс-старшыня СПБ Тадэвуш Гавін. Усе прысутныя не зьмясьціліся ў залі.

Судзьдзя пастанавіла вызваліць Анжаліку Борыс ад адказнасьці й спыніць справу супраць яе. У залі пастанову суду сустрэлі аплядысмэнтамі, а пад судом тыя, хто ня трапіў у памяшканьне, сьпяваюць для Анжалікі Борыс „Сто лят”.

Анжаліка Борыс падзякавала за прысутнасьць тым, хто прыехаў „падтрымаць польскую справу”.

Паводле абвінавачваньня, Анжаліка Борыс парушыла парадак арганізацыі масавых акцый (ч. 2 арт. 22.34 КаАП Беларусі). Борыс не прызнала сваёй віны, бо ладзіла кірмаш згодна са статутам СПБ.

Кірмаш праводзіўся ў Горадні ва ўнутраным дворыку побач з польскім консульствам 3 сакавіка. Як патлумачыла Анжаліка Борыс, гэтую тэрыторыю СПБ арандуе.
Сёлета СПБ і Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні ладзілі Казюкі дваццаты раз. Раней улады ня мелі да яго прэтэнзій.

belapan.by/svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт