Logo Polskiego Radia
Print

Пэнсіянэрам з 1 траўня дадуць зьніжку на праезд у электрычках

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.04.2019 11:03
Пэнсіянэры маюць права на зьніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкляса.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Пэнсіянэрам з 1 траўня дадуць зьніжку на праезд у электрычках
Пэнсіянэры маюць права на зьніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканамкляса.
Беларускія пэнсіянэры з 1 траўня змогуць езьдзіць на электрычках за паўкошту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю прэс-цэнтра Беларускай чыгункі.
Кожны год у пэрыяд сэзонных сельскагаспадарчых работ з 1 траўня па 30 верасьня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пэнсійнага ўзросту, маюць права на зьніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканамкляса. Гэта прадугледжана ўказам №176 ад 29 красавіка 2011 году „Аб дзяржаўнай падтрымцы пэнсіянэраў”.
Пры гэтым у БЧ зьвяртаюць увагу, што дакумэнтам не прадугледжваецца прадастаўленьне льготы пры праезьдзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнэс-кляса (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праезьдзе ў цягніках гарадзкіх ліній.
Для таго каб купіць квіток са зьніжкай, трэба прад'явіць арыгінал пэнсійнага пасьведчаньня. Таксама гэты дакумэнт неабходна мець пры сабе падчас паездкі.
Ільготныя праязныя дакумэнты можна зрабіць ня толькі ў білетных касах, але й праз тэрміналы самаобслугоўваньня.
belta.by/аз

Беларускія пэнсіянэры з 1 траўня змогуць езьдзіць на электрычках за паўкошту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю прэс-цэнтра Беларускай чыгункі.

Кожны год у пэрыяд сэзонных сельскагаспадарчых работ з 1 траўня па 30 верасьня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пэнсійнага ўзросту, маюць права на зьніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкляса. Гэта прадугледжана ўказам №176 ад 29 красавіка 2011 году „Аб дзяржаўнай падтрымцы пэнсіянэраў”.

Пры гэтым у БЧ зьвяртаюць увагу, што дакумэнтам не прадугледжваецца прадастаўленьне льготы пры праезьдзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнэскляса (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праезьдзе ў цягніках гарадзкіх ліній.

Для таго каб купіць квіток са зьніжкай, трэба прад'явіць арыгінал пэнсійнага пасьведчаньня. Таксама гэты дакумэнт неабходна мець пры сабе падчас паездкі.

Ільготныя праязныя дакумэнты можна зрабіць ня толькі ў білетных касах, але й праз тэрміналы самаaбслугоўваньня.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт