Logo Polskiego Radia
Print

За мінулыя суткі ліквідаваныя лясныя пажары на плошчы амаль 100 гектараў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.04.2019 08:05
Ратавальнікі працягваюць змагацца з пажарам каля вёскі Красноўка Нараўлянскага раёна.
mchs.gov.by

За мінулыя суткі ліквідаваныя пажары на плошчы амаль 100 гектараў
Пажарнікі пагасілі 34 лясныя пажары на агульнай плошчы каля 74 гектараў, 13 тарфяных пажараў на агульнай плошчы каля 5 гектараў і 46 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы каля 20 гектараў. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі працягваюць змагацца з пажарам каля вёскі Красноўка Нараўлянскага раёна. Там цяпер фіксуюцца асобныя ачагі на агульнай плошчы 40 гектараў: гарыць сухая трава і лес.
На Альманскіх балотах у Столінскім раёне пажар удалося цалкам лякалізаваць. Ён займае плошчу ў 200 гектараў. Верталёты МІ-8 авіяцыі МНС зрабілі 72 скіды вады.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт