Logo Polskiego Radia
Print

Незалежныя прафсаюзы адмовіліся ад акцыі на Дзень працы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.04.2019 15:49
Прычына тая ж, што з Чарнобыльскім шляхам: ня хочуць плаціць міліцыі за ахову.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Незалежныя прафсаюзы адмовіліся ад акцыі на Дзень працы
Беларуская канфэдэрацыя дэмакратычных прафсаюзаў вырашыла ў 2019 годзе адмовіцца ад правядзеньня вулічных акцыяў на 1 траўня – Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных. Прычына тая ж, што з Чарнобыльскім шляхам: ня хочуць плаціць міліцыі за ахову.
Адмову ад акцыяў пацьвердзіў Радыё «Свабода» старшыня Канфэдэрацыі Аляксандар Ярашук – гэтае рашэньне прынялі 11 красавіка.
Прычына адмовы ад акцыяў, тлумачыць Ярашук, тая ж, што была ў арганізатараў Чарнобыльскага шляху: міліцыі трэба плаціць «шалёныя грошы», а гэта, кажа ён, «зьдзек зь людзей, з арганізацыі, са здаровага сэнсу». Калі выбіраць між тым, каб адмаўляцца ад аплаты й парушаць правілы арганізацыі мітынгаў, і тым, каб нічога ня ладзіць, другое будзе больш правільным, разважае ён.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт