Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы – самая неэмацыйная нацыя на плянэце

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.04.2019 17:02
Беларусь і раней у падобных дасьледаваньнях трапляла ў лік самых неэмацыйных краін сьвету.
фота: gallup.com

Беларусы – самая неэмацыйная нацыя на плянэце. Пра гэта сьведчыць апошняя праца амэрыканскага дасьледчага цэнтру Gallup.

Падчас правядзеньня дасьледаваньня ў 2018 годзе людзям прапанавалі адказаць на пытаньні пра перажытыя эмоцыі. У выніку эмацыйнасьць беларусаў набрала толькі 34%. На карце сьвету Беларусь – белая пляма. Таксама як Азэрбайджан і Латвія. А самыя эмацыйныя людзі жывуць у Нігеры, Лібэрыі, Эквадоры й на Філіпінах.

Беларусь і раней у падобных дасьледаваньнях трапляла ў лік самых неэмацыйных краін сьвету.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт