Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Беларусі асуджае падзеі ў Вэнэсуэле

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.05.2019 07:54
«Падобныя дзеяньні пагаршаюць сытуацыю й дэстабілізуюць абстаноўку ў краіне, разьядноўваюць вэнэсуэльскае грамадзтва».
Пратэсты ў Каракасе
Пратэсты ў Каракасе EPA/Miguel Gutierrez

МЗС Беларусі асуджае «чарговую спробу неканстытуцыйнага захопу ўлады ў Вэнэсуэле»
01 травень 2019, 21:55
Лідар вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо заклікае вайскоўцаў далучыцца да яго, 30 красавіка 2019.
Лідар вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо заклікае вайскоўцаў далучыцца да яго, 30 красавіка 2019.
Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
У Беларусі з «асуджэньнем успрымаюць інфармацыю аб чарговай спробе неканстытуцыйнага захопу ўлады ў Вэнэсуэле і зьвяржэньня законна абранага прэзыдэнта Нікаласа Мадура». Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 1 траўня заяве беларускага зьнешнепалітычнага ведамства, якую цытуе БелаПАН.
«Падобныя дзеяньні пагаршаюць сытуацыю і дэстабілізуюць абстаноўку ў краіне, разьядноўваюць вэнэсуэльскае грамадзтва, — адзначаецца ў заяве. — У сучасным сьвеце не павінна быць месца неканстытуцыйным праявам, якія груба парушаюць асновы дэмакратыі і прынцыпы гуманнасьці. Праблемы, якія стаяць перад Вэнэсуэлай, павінны вырашацца выключна мірным шляхам, у рамках прававога поля і Канстытуцыі краіны».
Лідар вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо заклікае вайскоўцаў далучыцца да яго, 30 красавіка 2019
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Вэнэсуэле вайскоўцы душылі дэманстрантаў бронемашынамі. Відэа
Беларусь «рашуча асуджае любыя незаконныя крокі ў дадзеным кантэксьце» і заклікае апазыцыйныя палітычныя сілы да мірнага дыялёгу, які зьяўляецца «адзіным легітымным спосабам пошуку рашэньняў па выхаду з сытуацыі, якая склалася».
Пратэсты ў Вэнэсуэле
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мадура гатовы быў зьбегчы з Вэнэсуэлы, але яго спыніла Масква — ЗША
30 красавіка ў Вэнэсуэле абвастрылася супрацьстаяньне прыхільнікаў лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо і ўрадавых сілаў прэзыдэнта Нікаласа Мадура. У сталіцы краіны — Каракасе — пачаліся буйныя сутыкненьні пратэстуючых з вайскоўцамі.


У Беларусі з «асуджэньнем успрымаюць інфармацыю аб чарговай спробе неканстытуцыйнага захопу ўлады ў Вэнэсуэле й зьвяржэньня законна абранага прэзыдэнта Нікаласа Мадура». Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 1 траўня заяве беларускага зьнешнепалітычнага ведамства, якую цытуе БелаПАН.

«Падобныя дзеяньні пагаршаюць сытуацыю й дэстабілізуюць абстаноўку ў краіне, разьядноўваюць вэнэсуэльскае грамадзтва, — адзначаецца ў заяве. — У сучасным сьвеце не павінна быць месца неканстытуцыйным праявам, якія груба парушаюць асновы дэмакратыі і прынцыпы гуманнасьці. Праблемы, якія стаяць перад Вэнэсуэлай, павінны вырашацца выключна мірным шляхам, у рамках прававога поля й Канстытуцыі краіны».

Беларусь «рашуча асуджае любыя незаконныя крокі ў дадзеным кантэксьце» й заклікае апазыцыйныя палітычныя сілы да мірнага дыялёгу, які зьяўляецца «адзіным легітымным спосабам пошуку рашэньняў па выхаду з сытуацыі, якая склалася».

30 красавіка ў Вэнэсуэле абвастрылася супрацьстаяньне прыхільнікаў лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо і ўрадавых сілаў прэзыдэнта Нікаласа Мадура. У сталіцы краіны — Каракасе — пачаліся буйныя сутыкненьні пратэстуючых з вайскоўцамі.

www.svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт