Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка загадаў правесьці выбары прыгожа

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.05.2019 13:02
Беларускі кіраўнік разьлічвае ў гэтым на дапамогу прафсаюзаў.
Foto: translacja na youtube.com

Арганізаваць і правесьці будучую выбарчую кампанію па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў трэба дастойна, прыгожа і сумленна. Пра гэта сёньня заявіў беларускі кіраўнік на сустрэчы са старшынёй Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам.

Аляксандар Лукашэнка разьлічвае на актыўны ўдзел прафсаюзаў у выбарчай кампаніі. »Ад перадвыбарнай кампаніі далёка не адыходзьце – разам з грамадзкімі арганізацыямі, органамі ўлады, дзесьці партыі будуць падключацца да гэтага працэсу (незалежна, апазыцыйныя яны ці, як у нас прынята гаварыць, праўладныя). Мы павінны дастойна, прыгожа і сумленна арганізаваць гэты працэс«, – падкрэсьліў Аляксандр Лукашэнка.

Парлямэнцкія выбары павінны прайсьці на дзевяць месяцаў раней. Лукашэнка прапанаваў датай 7 лістапада 2019 года, Лідзія Ярмошына схіляецца да 17 лістапада.

Паводле Белта/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт