Logo Polskiego Radia
Print

У Эўрапарлямэнце хочуць стварыць групу для маніторынгу бясьпекі БелАЭС

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.05.2019 09:02
Гэта прапануе зрабіць дэпутат Эўрапарлямэнта, былы прэзыдэнт Летувы Раляндас Паксас.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.Photo:CC0 Public Domain/pixabay.com

У Эўрапарлямэнце хочуць стварыць групу для маніторынгу бясьпекі БелАЭС
Дэпутат Эўрапарлямэнта, былы прэзыдэнт Летувы Раляндас Паксас прапануе стварыць міжнародную экспэртную групу для маніторынгу бясьпекі БелАЭС. Пра гэта ён заявіў вузкаму колу журналістаў 2 мая ў Менску пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам энэргетыкі Віктарам Каранкевічам.
Па словах Паксаса, ён прыхільнік разьвіцьця ядзернай энэргетыкі. «Не сакрэт, што пэўныя палітычныя сілы ў Летуве і ня толькі выкарыстоўваюць будаўніцтва атамнай станцыі для дасягненьня палітычных мэтаў. Я ня думаю, што беларусы будавалі б сабе небясьпечную станцыю. Гэтая станцыя будзе працаваць, яна ня стане небясьпечнай», – сказаў летувіскі палітык у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Ён адзначыў, што на сёньняшняй сустрэчы Лукашэнка пацьвердзіў: працэс праектаваньня і будаўніцтва электрастанцыі «быў максымальна празрысты і адкрыты«.
Паводле зьвестак прэс-службы прэзыдэнта, на сустрэчы з Паксасам Лукашэнка заявіў, што Беларусь хоча мець мірныя і дружныя адносіны з Летувой, але летувіскі бок занадта палітызуе тэму будаўніцтва Беларускай АЭС. Гэтая тэма «вельмі актуальная ў Летуве і, як мы лічым, вельмі палітызаваная», – падкрэсьліў Лукашэнка.
Варта адзначыць, што Паксас прыбыў у Менск па ўласнай ініцыятыве. Пасольства Летувы ў Беларусі даведалася пра ягоны прыезд з паведамленьняў СМІ.

Дэпутат Эўрапарлямэнта, былы прэзыдэнт Летувы Раляндас Паксас прапануе стварыць міжнародную экспэртную групу для маніторынгу бясьпекі БелАЭС. Пра гэта ён заявіў вузкаму колу журналістаў 2 мая ў Менску пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам энэргетыкі Віктарам Каранкевічам.

Па словах Паксаса, ён прыхільнік разьвіцьця ядзернай энэргетыкі. «Не сакрэт, што пэўныя палітычныя сілы ў Летуве і ня толькі выкарыстоўваюць будаўніцтва атамнай станцыі для дасягненьня палітычных мэтаў. Я ня думаю, што беларусы будавалі б сабе небясьпечную станцыю. Гэтая станцыя будзе працаваць, яна ня стане небясьпечнай», – сказаў летувіскі палітык у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Ён адзначыў, што на сёньняшняй сустрэчы Лукашэнка пацьвердзіў: працэс праектаваньня і будаўніцтва электрастанцыі «быў максымальна празрысты і адкрыты».

Паводле зьвестак прэс-службы прэзыдэнта, на сустрэчы з Паксасам Лукашэнка заявіў, што Беларусь хоча мець мірныя і дружныя адносіны з Летувой, але летувіскі бок занадта палітызуе тэму будаўніцтва Беларускай АЭС. Гэтая тэма «вельмі актуальная ў Летуве і, як мы лічым, вельмі палітызаваная», – падкрэсьліў Лукашэнка.

Варта адзначыць, што Паксас прыбыў у Менск па ўласнай ініцыятыве. Пасольства Летувы ў Беларусі даведалася пра ягоны прыезд з паведамленьняў СМІ.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт