Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі з 1 чэрвеня падаражэюць гарачая вада і ацяпленьне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.05.2019 16:20
Яны вырастуць з 16,9259 да 18,4831 рубля за 1 Гкал.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

З 1 чэрвеня ў Беларусі падвысяць субсідаваныя тарыфы на цеплазабесьпячэньне - ацяпленьне і абаграваньне вады. Яны вырастуць з 16,9259 да 18,4831 рубля за 1 Гкал. Эканамічна абгрунтаваны тарыф на гэтыя жыльлёва-камунальныя паслугі застанецца на ранейшым узроўні - 88,99 рубля за 1 Гкал. Цяперашняе падаражэньне паслуг цеплазабесьпячэньня прадугледжана плянавым павышэньнем тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі ў межах 5 даляраў.

У Беларусі штогод з 1 студзеня плянава падымаюць тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі ў межах 5 даляраў у разьліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажываньні імі паслуг.

Але ў гэтым годзе тарыфы на ЖКП вырашылі павысіць у 2 этапы: з 1 студзеня - на паслугі газа-, электра- і водазабесьпячэньня, водаадвядзеньня, па капрамонту, санітарным утрыманьні дапаможных памяшканьняў жылога дома, памеры кампэнсацыі выдаткаў на электраэнэргію (сумарна на 3,9 даляра), а з 1 чэрвеня, пасьля завяршэньня ацяпляльнага сэзона, - на паслугі цеплазабесьпячэньня (на 1,1 даляра).

Шматлікія паслугі ЖКГ па выніках мінулага года ўвайшлі ў дзесятку самых дарагіх тавараў і паслуг. У цэлым камуналка падаражэла на 16,5%.

tut.by/ав

tags: ЖКП, цэны
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт