Logo Polskiego Radia
Print

Беларуска-польскі форум «Добрасуседзтва» пройдзе ў Менску 7 чэрвеня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.05.2019 16:13
Праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэньне, працу трох сэкцый, а таксама кантактна-каапэрацыйную біржу паміж беларускімі й польскімі дзелавымі коламі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларуска-польскі эканамічны форум «Добрасуседзтва» пройдзе ў Менску 7 чэрвеня
XXII Беларуска-польскі эканамічны форум «Добрасуседзтва-2019» пройдзе ў Менску 7 чэрвеня, паведамілі БелТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
Праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэньне, працу трох сэкцый («Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва й разьвіцьцё», «Лягістычныя паслугі. Стварэньне спрыяльнага клімату», «Інфармацыйныя тэхналёгіі»), а таксама кантактна-каапэрацыйную біржу паміж беларускімі й польскімі дзелавымі коламі. Мерапрыемства адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы.
На форуме прапануецца абмеркаваць прыцягненьне міжнародных фондаў (ЭЗ, ЭБРР) у праекты рэгіянальнага супрацоўніцтва, разьвіцьцё прыгранічных транспартна-лягістычных цэнтраў, доступ прадукцыі на рынак дзяржаў ЭАЭС і ЭЗ, магчымасьці бязьвізавага рэжыму ў Беларусі для разьвіцьця дзелавога турызму й іншыя тэмы.
Польскім кампаніям прадэманструюць асаблівасьці працы ў свабодных эканамічных зонах і Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».
БелГПП запрашае прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый прыняць удзел у мерапрыемстве. У выпадку зацікаўленасьці неабходна прайсьці онлайн-рэгістрацыю на сайце БелГПП да 31 траўня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт