Logo Polskiego Radia
Print

Інгускага апазыцыянэра Ісмаіла Нальгіева дэпартуюць зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.05.2019 16:47
Напярэдадні праваабаронцы запатрабавалі ад уладаў Беларусі не дапусьціць парушэньня правоў Ісмаіла Нальгіева.
Ісмаіл НальгіеўІсмаіл Нальгіеўфота з сайта Радыё Рацыя

Інгускага апазыцыянэра Ісмаіла Нальгіева дэпартуюць з Беларусі
Затрыманага ў нацыянальным аэрапорце «Менск» інгускага апазыцыянэра й блогера Ісмаіла Нальгіева дэпартуюць зь Беларусі. Такое рашэньне прынятае Аддзелам па грамадзянстве й міграцыі Кастрычніцкага раёна Менска, паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.
Артыкул, паводле якога Нальгіеў быў затрыманы 8 траўня менскай міліцыяй, дагэтуль не вядомы. Меркавалася, што 10 траўня яго будуць судзіць, аднак адвакату паведамілі, што суда ня будзе.
Гарэцкі зазначыў, што, на думку адваката, адміністрацыйны пратакол быў складзены фармальна, каб затрымаць Нальгіева на нейкі час у Беларусі й прыняць рашэньне аб яго выдачы Расеі. Паводле слоў намесьніка кіраўніка БАЖ, зараз адвакат спрабуе абскардзіць гэтае рашэньне, каб прыпыніць працэс дэпартацыі на час разгляду скаргі.
Тым часам затрыманы апазыцыянэр і блогер па-ранейшаму ўтрымліваецца ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.
Барыс Гарэцкі таксама распавёў, што 8 траўня для Нальгіева ў ізалятары прынялі перадачу, а 9 траўня адвакат напісаў шэраг скаргаў на дзеяньні міліцыі пры затрыманьні Нальгіева.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт