Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь прапануе стварыць спэцыялізаваны банк УП

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.05.2019 12:03
У Брусэлі Ўладзімір Макей правёў сустрэчы зь міністрамі замежных спраў ЭЗ і „Ўсходняга партнэрства”.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей.Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Беларусь прапануе стварыць спэцыялізаваны банк УП
У Брусэлі Ўладзімір Макей правёў сустрэчы зь міністрамі замежных спраў ЭЗ і „Ўсходняга партнэрства”.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей прапанаваў стварыць у Эўрапейскім інвэстыцыйным банку спэцыяльнае „акно” для праектаў „Усходняга партнэрства” або спэцыялізаваны банк УП. Аб гэтым ён заявіў у Бруселі на сустрэчы кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц ініцыятывы ЭЗ „Усходняе партнэрства”, прысьвечанай яе 10-годзьдзю, паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Уладзімір Макей выказаўся за рэалізацыю буйных інфраструктурных праектаў у рамках пляна дзеяньняў па інвэставаньні ў эўрапейскую транспартную сетку, заклікаў да спрашчэньня ўмоў гандлю з ЭЗ, у тым ліку для неасацыяваных краін-партнэраў.
Міністар прапанаваў вызначыць амбіцыйныя, але рэалістычныя прыярытэты „Усходняга партнэрства” на пэрыяд пасьля 2020 году. „Чаму б, напрыклад, да 2030 году не павялічыць экспарт краін УП у ЭЗ і аб'ём інвэстыцый ЭЗ у краіны УП у тры разы, колькасьць ствараемых Эўразьвязам рабочых месцаў у краінах „Усходняга партнэрства” ў два разы, рэалізаваць у кожным горадзе як мінімум адзін праект па энергаэфэктыўнасьці?" - заявіў ён.
Закранаючы тэму трансгранічнай мабільнасьці, Уладзімір Макей выступіў за ўстараненьне штучных фармальнасьцей пры перасячэньні мяжы з ЭЗ, якія прыводзяць да таго, што грамадзяне вымушаны чакаць у чарзе да 10 гадзін, а грузавыя аўтамабілі - да некалькіх дзён.
Кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства заклікаў да актывізацыі супрацоўніцтва ў лічбавай сфэры, распрацоўкі рэгіянальнага пагадненьня аб абароне асабістых даных. Па прыкладзе школы УП у Тбілісі прапанаваў заснаваць ІТ-школу „Ўсходняга партнэрства” ў Менску. Ён таксама падкрэсьліў важнасьць дадатковых намаганьняў у сфэры падтрымкі прадпрымальніцтва, малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
Палітык праінфармаваў удзельнікаў паседжаньня аб гатоўнасці беларускага боку правесьці ў Менску мерапрыемства высокага ўзроўню з нагоды 10-годзьдзя „Усходняга партнэрства”.
У Брусэлі Ўладзімір Макей правёў сустрэчы зь міністрамі замежных спраў ЭЗ і УП, у час якіх былі абмеркаваныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва і пэрспэктывы ўзаемадзеяньня Беларусі з ЭЗ. Карыстаючыся выпадкам, ён запрасіў партнэраў з ЭЗ і краін УП наведаць ІІ Эўрапейскія гульні ў Менску 21-30 чэрвеня 2019 году.
belta.by/аз

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей прапанаваў стварыць у Эўрапейскім інвэстыцыйным банку спэцыяльнае „акно” для праектаў „Усходняга партнэрства” або спэцыялізаваны банк УП. Аб гэтым ён заявіў у Брусэлі на сустрэчы кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц ініцыятывы ЭЗ „Усходняе партнэрства”, прысьвечанай яе 10-годзьдзю, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Уладзімір Макей выказаўся за рэалізацыю буйных інфраструктурных праектаў у рамках пляна дзеяньняў па інвэставаньні ў эўрапейскую транспартную сетку, заклікаў да спрашчэньня ўмоў гандлю з ЭЗ, у тым ліку для неасацыяваных краін-партнэраў.

Міністар прапанаваў вызначыць амбіцыйныя, але рэалістычныя прыярытэты „Усходняга партнэрства” на пэрыяд пасьля 2020 году. „Чаму б, напрыклад, да 2030 году не павялічыць экспарт краін УП у ЭЗ і аб'ём інвэстыцый ЭЗ у краіны УП у тры разы, колькасьць ствараемых Эўразьвязам рабочых месцаў у краінах „Усходняга партнэрства” ў два разы, рэалізаваць у кожным горадзе як мінімум адзін праект па энергаэфэктыўнасьці?" - заявіў ён.

Закранаючы тэму трансгранічнай мабільнасьці, Уладзімір Макей выступіў за ўстараненьне штучных фармальнасьцей пры перасячэньні мяжы з ЭЗ, якія прыводзяць да таго, што грамадзяне вымушаны чакаць у чарзе да 10 гадзін, а грузавыя аўтамабілі - да некалькіх дзён.

Кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства заклікаў да актывізацыі супрацоўніцтва ў лічбавай сфэры, распрацоўкі рэгіянальнага пагадненьня аб абароне асабістых даных. Па прыкладзе школы УП у Тбілісі прапанаваў заснаваць ІТ-школу „Ўсходняга партнэрства” ў Менску. Ён таксама падкрэсьліў важнасьць дадатковых намаганьняў у сфэры падтрымкі прадпрымальніцтва, малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

Палітык праінфармаваў удзельнікаў паседжаньня аб гатоўнасці беларускага боку правесьці ў Менску мерапрыемства высокага ўзроўню з нагоды 10-годзьдзя „Усходняга партнэрства”.

У Брусэлі Ўладзімір Макей правёў сустрэчы зь міністрамі замежных спраў ЭЗ і УП, у час якіх былі абмеркаваныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва і пэрспэктывы ўзаемадзеяньня Беларусі з ЭЗ. Карыстаючыся выпадкам, ён запрасіў партнэраў з ЭЗ і краін УП наведаць ІІ Эўрапейскія гульні ў Менску 21-30 чэрвеня 2019 году.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт