Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўніцтва Швэйцарыі ў Беларусі павысіцца да статусу амбасады

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.05.2019 10:40
Разам з павышэньнем статусу МЗС Швэйцарыі «ўзмацняе сваю ўцягнутасьць у сфэру правоў чалавека ў Беларусі».
Werni/pixabay.com/CCO

Прадстаўніцтва Швэйцарыі ў Беларусі павысіцца да статусу амбасады
Прадстаўніцтва Швэйцарыі ў Беларусі павысіцца да статусу амбасады. Як паведамляе прэс-служба Фэдэральнага дэпартамэнта замежных спраў Швэйцарыі, такое рашэньне было прынятае 15 траўня на пасяджэньні Фэдэральнай рады.
«Рашэньне абгрунтавана пастаянным разьвіцьцём адносінаў паміж Швэйцарыяй і Беларусьсю, – гаворыцца ў паведамленьні. – Амбасада ў Менску афіцыйна адкрые гэтым летам кіраўнік МЗС Швэйцарыі Ігнат Касіс».
У паведамленьні адзначаецца, што штуршок да разьвіцьця беларуска-швэйцарскіх адносін атрымалі ў 2016 годзе, пасьля таго як ЭЗ зьняў большую частку санкцый з Беларусі. Да гэтага кроку далучылася і Швэйцарыя.
«З таго часу Швэйцарыя і Беларусь праводзяць усё больш двухбаковых сустрэч па палітычных і эканамічных пытаньнях, – падкрэсьлівае прэс-служба. – Швэйцарыя бачыць вялікія пэрспэктывы ў эканамічным патэнцыяле Беларусі і ў яе прыхільнасьці як пасярэдніка ў падтрыманьні стабільнасьці ў рэгіёне».
Разам з павышэньнем статусу дыпляматычнага прадстаўніцтва МЗС Швэйцарыі «ўзмацняе сваю ўцягнутасьць у сфэру правоў чалавека ў Беларусі».

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт