Logo Polskiego Radia
Print

Музэй Барыса Кіта ў Наваградку перайменавалі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.05.2019 19:03
Музэй перайменавалі пасьля візыту камісіі па адукацыі, якая не ўхваліла, што гэта музэй менавіта імя Барыса Кіта.
Барыс КітБарыс Кітфота: polymia.by

На пачатку 2019 году музэй імя Барыса Кіта ў сярэдняй школе № 1 перайменавалі ў «Вехі гісторыі», піша Hrodna.life. Так пастанавіла пэдагагічная рада школы.

Паводле чытача Hrodna.life з Наваградку, музэй перайменавалі пасьля візыту камісіі па адукацыі, якая не ўхваліла, што гэта музэй менавіта імя Барыса Кіта. Паводле яго інфармацыі, музэй зьбіраюцца ня толькі пераназваць, але й зрабіць экспазыцыю, прысьвечаную вэтэранам настаўніцкай працы, і ўжо між іншымі будзе згадвацца Барыс Кіт.

Дырэктарка СШ № 1 Ала Сталярчук патлумачыла, што камісіі не было, назвала гэта чуткамі. Паводле яе, музэй перайменавалі з-за абʼяднаньня сярэдніх школ № 1 і № 2 у 2017 годзе. Дырэктарка школы сказала, што пераносіць музэй ці мяняць экспазыцыю не зьбіраюцца.

Намесьніца старшыні выканкама па пытаньнях адукацыі Сьвятлана Каралько пацьвердзіла інфармацыю, атрыманую ў школе: зьмена назвы зьвязаная з аб’яднаньнем дзьвюх школ, дакумэнты пачалі рыхтаваць у 2018 годзе, камісія дачыненьня да гэтага ня мае.

На сайце школы на старонцы «Гісторыя школы» Барыс Кіт згадваецца як «ученый — астронавт мира, директор школы в 1939 г.». У школе ёсьць таксама піянэрская дружына імя Кіта.

радыё свабода/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт