Logo Polskiego Radia
Print

Пасьля забойства міліцыянта ў Магілёве затрымалі дзясяткі цыганоў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.05.2019 10:54
Потым жанчын адпусьцілі, а каля 30-40 мужчын дагэтуль застаюцца пад вартай.
youtube.com/screen

Пасьля забойства міліцыянта ў Магілёве затрымалі дзясяткі цыганоў
17 траўня 2019, 10:53
Антон Трафімовіч
Цыганская вуліца ў раёне Чапаеўка ў Магілёве

Падзяліцца
1
Глядзець камэнтары
Друкаваць
16 траўня каля 21-й гадзіны вечара ў раёнах Чапаеўка і Грынёва ў Магілёве міліцыя правяла рэйды ў дамах цыганоў.
Па словах мясцовых жыхароў, зь якімі пагутарылі карэспандэнты Свабоды, цяпер пад вартай знаходзяцца амаль усе мужчыны. Затрыманьні нібыта зьвязаныя з учорашнім выкраданьнем і забойствам міліцыянта.
«Мы ад міліцыі і даведаліся, што ў горадзе забілі міліцыянта», — кажа пажылая цыганка, чыйго сына і ўнукаў затрымалі ўчора ўвечары. Сваё імя яна баіцца называць.
Учора ўвечары яна была ў гасьцях, калі міліцыя ў масках і са зброяй уварвалася ў дом і паклала ўсіх на падлогу тварам да зямлі. У тым ліку жанчын.
/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што вядома пра забітага ў Магілёве міліцыянта
Па словах гэтай жанчыны і яе суседак, міліцыянты ўчора прыйшлі выключна ў хаты цыганоў у раёнах Чапаеўка і Грынёўка. Частку жанчын таксама затрымалі, і яны правялі ноч у міліцыі. Потым жанчын адпусьцілі, а каля 30-40 мужчын дагэтуль застаюцца пад вартай.
«Сказалі, пакуль мы ня знойдзем злачынцаў, нашы мужчыны будуць сядзець. Каб мы праз сваю цыганскую пошту шукалі тых людзей», — кажа кабета.
Ізалятар часовага ўтрыманьня турмы №4 у Магілёве, дзе знаходзіцца частка затрыманых цыганоў

​Яна зь дзяцінства жыве ў Магілёве і ня памятае такіх маштабных аблаваў на цыганоў.
«Хіба мы ў адказе за ўсіх людзей нашай нацыянальнасьці?», — кажа жанчына.
Цыганы кажуць, што зь імі абыходзіліся вельмі жорстка. Аднаму мужчыну стала дрэнна ў міліцыі, і яго забралі ў шпіталь.
«Нам пагражалі, што не дадуць тут жыць спакойна», — кажа жанчына.
Чапаеўка і Грынёва — месцы кампактнага пражываньня цыганоў у Магілёве. Мясцовыя жыхары пацьвярджаюць, што ўчора ўвечары тут езьдзіла шмат міліцэйскіх машын. Але невядома, каб затрымлівалі людзей іншых нацыянальнасьцяў, акрамя цыганскай.
Перасьлед цыганоў абумоўлены інфармацыяй з тэлеграм-каналу NEXTA. Учора там паведамлялася, што людзі, якія зьвезьлі міліцыянта, былі «цыганскай або каўкаскай зьнешнасьці». Аднак афіцыйнай інфармацыі наконт нацыянальнасьці падазраваных пакуль не агучвалася.
/**/ /**/ /**/ Міліцыя на вуліцах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Выкрадзенага супрацоўніка ДАІ знайшлі мёртвым
У адказ на пытаньне, ці праўдзівая інфармацыя аб затрыманьнях цыганоў у Магілёве, прадстаўніца СК Юлія Ганчарова адказала:
«Сумесна з апэратыўнымі супрацоўнікамі міліцыі і экспэртамі працягваецца высьвятленьне абставінаў зьдзяйсьненьня злачынства. Праводзяцца неадкладныя сьледчыя дзеяньні і апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы, дапытваюцца сьведкі.
Ідуць мерапрыемствы, атрымліваем максымальна магчымую інфармацыю», — сказала Ганчарова.
Міліцыянт крымінальнага вышуку, які займаецца расьсьледаваньнем гэтай справы, на пытаньне наконт затрыманьня цыганоў адказаў Свабодзе: «Мы ніякіх камэнтароў не даем, ёсьць тайна сьледзтва, таму без камэнтароў».
Атрымаць апэратыўны камэнтар ў прэсавай службе УУС Магілёўскага аблвыканкаму і ў Міністэрстве ўнутраных спраў пакуль не ўдалося.

16 траўня каля 21-й гадзіны вечара ў раёнах Чапаеўка і Грынёва ў Магілёве міліцыя правяла рэйды ў дамах цыганоў.

Па словах мясцовых жыхароў, зь якімі пагутарылі карэспандэнты Свабоды, цяпер пад вартай знаходзяцца амаль усе мужчыны. Затрыманьні нібыта зьвязаныя з учорашнім выкраданьнем і забойствам міліцыянта.

«Мы ад міліцыі і даведаліся, што ў горадзе забілі міліцыянта», — кажа пажылая цыганка, чыйго сына і ўнукаў затрымалі ўчора ўвечары. Сваё імя яна баіцца называць.
Па словах гэтай жанчыны і яе суседак, міліцыянты ўчора прыйшлі выключна ў хаты цыганоў у раёнах Чапаеўка і Грынёўка. Частку жанчын таксама затрымалі, і яны правялі ноч у міліцыі. Потым жанчын адпусьцілі, а каля 30-40 мужчын дагэтуль застаюцца пад вартай.

«Сказалі, пакуль мы ня знойдзем злачынцаў, нашы мужчыны будуць сядзець. Каб мы праз сваю цыганскую пошту шукалі тых людзей», — кажа кабета.
Ізалятар часовага ўтрыманьня турмы №4 у Магілёве, дзе знаходзіцца частка затрыманых цыганоў.

Чапаеўка і Грынёва — месцы кампактнага пражываньня цыганоў у Магілёве. Мясцовыя жыхары пацьвярджаюць, што ўчора ўвечары тут езьдзіла шмат міліцэйскіх машын. Але невядома, каб затрымлівалі людзей іншых нацыянальнасьцяў, акрамя цыганскай.

Перасьлед цыганоў абумоўлены інфармацыяй з тэлеграм-каналу NEXTA. Учора там паведамлялася, што людзі, якія зьвезьлі міліцыянта, былі «цыганскай або каўкаскай зьнешнасьці». Аднак афіцыйнай інфармацыі наконт нацыянальнасьці падазраваных пакуль не агучвалася.

Міліцыянт крымінальнага вышуку, які займаецца расьсьледаваньнем гэтай справы, на пытаньне наконт затрыманьня цыганоў адказаў Свабодзе: «Мы ніякіх камэнтароў не даем, ёсьць тайна сьледзтва, таму без камэнтароў».
Атрымаць апэратыўны камэнтар ў прэсавай службе УУС Магілёўскага аблвыканкаму і ў Міністэрстве ўнутраных спраў пакуль не ўдалося.

паводле www.svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт