Logo Polskiego Radia
Print

У Тураве пасьля заняткаў фізкультурай памерла 9-гадовая школьніца

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 20.05.2019 11:20
Школьніцу характарызуюць як здаровае дзіця, якая не хварэла і на здароўе не скардзілася.
pixabay.com/CC0

У Тураве пасьля заняткаў фізкультурай памерла 9-гадовая школьніца
Пасьля ўроку фізкультуры ў Тураве Жыткавіцкага раёна Гомельшчыны памерла 9-гадовая дзяўчынка. Здарэньне адбылося ў мясцовай школе №2, піша блёгер NEXTA. Здарэньне адбылося 17 траўня.
Паводле інфармацыі блёгера, школьніца зранку скардзілася на дрэннае самапачуваньне і болі ў жываце, але яе нібыта прымусілі разам з клясам бегчы стомэтроўку на час. Пасьля гэтага школьніцы стала настолькі кепска, што давялося выклікаць хуткую. Яна прыехала праз дзьве гадзіны.
Дырэктар школы Мікалай Дарошка пацьвердзіў парталу TUT.by, што ў школе адбылася трагедыя. Па яго словах, дзяўчына памерла ўжо ў лякарні. Школьніцу характарызуюць як здаровае дзіця, якая не хварэла і на здароўе не скардзілася.
«Усё здарылася падчас масавага спартыўнага мерапрыемства. Што залежала ад настаўнікаў і школы – было зроблена, хуткую выклікалі своечасова. Яна не траціла сьвядомасьці, не падала – проста стала дрэнна. Нават у хуткай, калі яе везьлі ў бальніцу, яна сядзела, а не ляжала», – дадаў дырэктар школы.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт