Logo Polskiego Radia
Print

Каму прасьцей за ўсё знайсьці працу ў сталіцы?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.05.2019 16:10
Самыя запатрабаваныя ў Меснку інжынэры, мэдсёстры ды прадаўцы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Упраўленьне занятасьці насельніцтва камітэту па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкама прадставіла сьпіс прафэсій, якія самыя запатрабаваныя на сталічным рынку.

Як паведамляецца, часьцей за ўсё наймальнікі шукалі інжынэраў, мэдсясьцёр ды прадаўцоў. У сьпісе ёсьць таксама лекары, кіроўцы, кухары, прыбіральшчыцы, кантралёры-касіры, маляры ды іншыя будаўнічыя прафэсіі, але ёсьць сярод самых патрэбных прафэсій і дырэктары, мэнэджэры, фармацэўты, выхаваўцы.

За чатыры месяцы бягучага году ў службу занятасьці зьвярнулася амаль 5,7 тыс. чалавек, у тым ліку 3,2 тыс. беспрацоўных, на пастаянную працу ўладкавана 2019 чалавек, у тым ліку 1112 беспрацоўных.

паводле naviny.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт