Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся збор сродкаў на беларусізацыю цэркваў праз сьпевы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2019 12:02
Аўтары праекту плянуюць выдаць і распаўсюдзіць 150 найлепшых беларускамоўных хрысьціянскіх хітоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: StockSnap/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачаўся збор сродкаў на беларусізацыю цэркваў праз сьпевы
Аўтары праекту плянуюць выдаць і распаўсюдзіць 150 найлепшых беларускамоўных хрысьціянскіх хітоў.
На краўдфандынгавай плятформе „Моламола” пачаўся збор сродкаў на беларусізацыю ўсіх цэркваў краіны праз выданьне й распаўсюд 150 найлепшых беларускамоўных хрысьціянскіх хітоў на mp-3 дысках, USB і праз QR-коды.
„У большасьці праваслаўных і пратэстанцкіх цэркваў Беларусі, а таксама ў некаторых касьцёлах не гучыць беларуская мова. Гэта робіць хрысьціянскую супольнасьць уразьлівай перад расейскай прапагандай і аслабляе незалежнасьць Беларусі,” - пішуць арганізатары.
„Мы выдадзім і бясплатна раздадзім 3 тысячы mp-3 дыскаў плюс QR-коды для спампоўваньня ў сеціве і 300 USB-флэшак са 150 найлепшымі беларускамоўнымі хрысьціянскімі сьпевамі розных канфэсіяў у кожны прыход, парафію й грамаду Беларусі. Зборнік таксама будзе разьмешчаны ў інтэрнэце для вольнага выкарыстаньня, праслухоўваньня і спампоўкі для далейшага распаўсюду.
У Беларусі – каля 3 тысяч царкоўных прыходаў, парафіяў, грамадаў. Ідэя ў тым, каб кожная праваслаўная, каталіцкая, пратэстанцкая грамада бясплатна атрымала калекцыю 150 найлепшых беларускамоўных хрысьціянскіх сьпеваў – зборнік „Беларускі хрысьціянскі хіт”.
З аднаго боку, гэта паспрыяе беларусізацыі цэркваў і больш высокай сьвядомасьці ўсіх канфэсіяў у служэньні народу Беларусі. З другога боку, цэрквы атрымаюць цэлы скарб сьпеваў праслаўленьня, хрысьціянскіх гімнаў, балядаў, сьпеваў на Раство, Вялікдзень ды іншыя сьвяты. Па-трэцяе, зборнік, які мае міжканфэсійны характар, паспрыяе супрацы й ладу паміж праваслаўнымі, каталікамі й пратэстантамі Беларусі”, - сьцьвярджае каманда праекту.
„Беларускі хрысьціянскі хіт” - музычная сэрыя, якая была заснаваная ў 2008 годзе. На працягу дзесяці гадоў былі сабраныя й выдадзеныя больш за 150 найлепшых беларускіх хрысьціянскіх сьпеваў. Канцэпцыя сэрыі была простая: найлепшыя хрысьціянскія сьпевы розных канфэсіяў па-беларуску.
У „Беларускім хрысьціянскім хіце” ўдзельнічаюць Зьміцер Вайцюшкевіч і Вінсэнт, Алеся Ўнукоўская і „Тэзаўрус”, „Небасхіл” і „Laudans”, Інэса Леаданская й Андрусь Мельнікаў, „Псальмяры” і „DVA”, Ганна й Ядвіга Багдановічы, Вадзім Яткоўскі й „Рыбы”, а таксама шмат іншых вядомых выканаўцаў.
Сярод аўтараў тэкстаў - Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Янка Купала, Натальля Арсеньнева, Ларыса Геніюш, Лявон Вольскі.
bchd.info/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт