Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці міліцыянты праводзяць агляды ў кватэрах анархістаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.05.2019 13:29
Падставай дляператрусаў сталі ўлёткі са зьместам «анархічнага характару».
youtube.com/screen

Раніцай 22 траўня да некалькіх моладзевых актывістаў Берасьця завіталі супрацоўнікі праваахоўных органаў з мэтай правесьці агляд па месцы пражываньня. Санкцыю на правядзеньне аглядаў даў намесьнік пракурора гораду Ралінскі. Пра гэта паведамляе «Берасцейская Вясна».

Падставай для візытаў міліцыянтаў сталі выяўленыя праваахоўнікамі 30 красавіка на вуліцы Адамкоўскай улёткі са зьместам «анархічнага характару». Паводле меркаваньня супрацоўнікаў міліцыі, асобы, якія расклеілі ўлёткі, зьдзейсьнілі адміністрацыйнае правапарушэньне, бо парушылі правілы добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў.

Пакуль праваабаронцам вядома пра тры выпадкі аглядаў. У некаторых юнакоў для экспэртызы міліцыянты забралі мабільныя тэлефоны, флэш-карты, налепкі й літаратуру.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт