Logo Polskiego Radia
Print

Выйшаў рэйтынг самых лепшых бізнэсоўцаў Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.05.2019 14:33
«Топ-200 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі» штогод складае онлайн-партал «Ежедневник».
www.pixabay.com

Другі год запар асноўны ўладальнік кампаній «Санта Брэмар» і «Савушкин продукт» Аляксандар Машэнскі ўзначальвае рэйтынг «Топ-200 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі». Рэйтынг штогод складае онлайн-партал «Ежедневник».

Другое месца ў абноўленым топе занялі Аркадзь Добкін — прэзыдэнт і старшыня рады дырэктараў амэрыканска-беларускай кампаніі EPAM Systems EPAM, якая распрацоўвае праграмаваньне для вядучых тэхналягічных кампаній сьвету і лічыцца адной з ІТ-кампаній у сьвеце, што найбольш хутка растуць.

Трэцяе месца ў Віктара Кіслага, генэральнага дырэктара кампаніі Wargaming, ІТ-гіганта зь Беларусі, распрацоўшчыка вядомай кампутарнай гульні World of Tanks.

У топ-10 упершыню ўвайшоў вядомы бізнэсовец, заснавальнік інвэстыцыйнай кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня.

Вырасьлі ў рэйтынгу, сярод іншых, новыя «гульнёвыя каралі» каралі Дзьмітры Шалянгоўскі і Аляксандар Мінец, фігурантка сьпісу Forbes у катэгорыі «Найлепшых тэхналягічных прадпрымальніц Эўропы» Любоў Пашкоўская, яе партнэры ды іншыя маладыя бізнэсоўцы.

У выданьні адзначаюць, што значна ўзьняліся ў рэйтынгу «маладыя львы» — Аляксей Алексін, які стаіць за экспансіяй «Табакерак» у Беларусі, і кіраўнік берасьцейскага «Дынама» Аляксандар Зайцаў. І калі Алексін вядомы даўно і толькі ўмацаваў пазыцыі, стаўшы галоўным бэнэфіцыярам па некалькіх указах прэзыдэнта (у тытуні і мытным сэрвісе), дык Зайцаў на гэты раз пасунуў у рэйтынгу многіх уплывовых бізнэсоўцаў: ён за вельмі кароткі тэрмін стварыў канглямэрат, у якіх уваходзяць актывы ў лягістыцы, у галіне угнаеньняў і горнаруднай прамысловасьці, спорце і нават у вытворчасьці зброі.

Рэйтынг пашырыўся за кошт некалькіх новых прозьвішчаў бізнэсоўцаў, якія маюць беларускія пашпарты, але ў асноўным працуюць на суседніх рынках — у Расеі і Ўкраіне. Па прозьвішчах у цэлым новы топ-200 абнавіўся больш чым на чвэрць.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт